Клеменцінум
Клементы́нум (чэшск.: Klementinum, лац.: Clementinum) — гістарычны комплекс барочных будынкаў езуіцкага калегіума ў Празе, у квартале Старое Места. У будынку знаходзіцца Нацыянальная бібліятэка Чэшскай Рэспублікі. Пры плошчы ў 20 тыс. м² Клеменцінум сярод гісторыка-архітэктурных комплексаў чэшскай сталіцы саступае толькі Пражскаму Граду. У 2005 годзе занесены ў рэестр «Памяць свету».
Клеменцінум | |
---|---|
Klementinum | |
Краіна | Чэхія |
Месцазнаходжанне | |
Прызначэнне | Нацыянальная бібліятэка Чэхіі[d] |
Архітэктурны стыль | барока |
Уласнік | Нацыянальная бібліятэка Чэхіі[d] |
Архітэктар | Ёган Лукас фон Гільдэбрант |
Карыстальнік | Association of Library and Information Professionals of the Czech Republic[d], Нацыянальная бібліятэка Чэхіі[d], National Library of the Czech Republic, Library Science Division, Library & Information Science Library[d] і Q118725830? |
Сайт | klementinum.com |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя Клеменцінуму сягае XI стагоддзя, калі на гэтым месцы паўстала капліца, прысвечаная св. Кліменту. У Сярэднявеччы быў заснаваны дамініканскі кляштар, пераўтвораны ў 1556 годзе на езуіцкі калегіум. У 1622 годзе езуіты перанеслі ў Клеменцінум бібліятэку Карлавага ўніверсітэта, а ў 1654 годзе калегіум зліўся з універсітэтам. Езуіты заставаліся ў будынку да 1773 года, калі імператрыца Марыя Тэрэзія загадала стварыць тут абсерваторыю, бібліятэку і ўніверсітэт. Ад 1782 года ў Клеменцінуме знаходзяцца фонды Нацыянальнай бібліятэкі Чэхіі.
Зноскі
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
Літаратура
правіць- Jaroslava Kasparová & Karel Macák: Utilitas matheseos. Jezuitská matematika v Klementinu (1602—1773). [Каталог виставки]. Praha 2002. ISBN 80-7050-408-0
- Zdislav Šíma: Astronomie a Klementinum. Praha 2001. ISBN 80-7050-386-6
- Kateřina Hekrdlová & Zděnek Franc: Klementinská knihovna. K 220. výročí zveřejnění. Praha 1997.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Клеменцінум
- Афіцыйная старонка (чэшск.)
- Афіцыйная старонка Нацыянальнай бібліятэкі Чэхіі (чэшск.)