Мемарыяльная дошка Францыску Скарыну (Прага)

Мемарыяльная дошка Францыску Скарыну — мемарыяльная дошка ў Празе (Чэхія). Прысвечаная беларускаму першадрукару Францыску Скарыну, які выдаў у Празе свой беларускі пераклад Бібліі.

Помнік
Мемарыяльная дошка Францыску Скарыну
50°05′11″ пн. ш. 14°24′59″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Скульптар Алесь Дранец
Дата пабудовы 1996 год
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аўтар мемарыяльнай дошкі беларускі скульптар Алесь Дранец. Устаноўлена ў 1996 годзе на ўсходняй сцяне Клеменцінума, былога езуіцкага калегіума, у Галоўным дворыку Чэшскай Нацыянальнай бібліятэкі, якая цяпер займае будынак. Гэтае месца непасрэднай сувязі з пражскай друкарняй Скарыны не мае[2].

Апісанне правіць

 
Дошка Скарыну (па цэнтры) побач з ліпай Рэспублікі (справа)

Францыск Скарына паказаны седзячы з Бібліяй у руках. На яе развароце тэкст, які сустракаецца ў кнігах Скарыны: «Богу ко чти и людем посполитым к доброму научению». Заслугі друкара ўвекавечаны надпісамі на беларускай і чэшскай мовах[2]:

 

ФРАНЦИСК СКОРИНА
1517—1519. У Старым месце Пражскім выдатны беларускі асветнік Францішак Скарына выдаў свой беларускі пераклад Бібліі.
1517–1519. Na Starém Městě pražském vynikající běloruský vzdělanec Francišak Skaryna vydal svůj běloruský překlad Bible.

 

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць