Клод Дэруэ
Клод Дэруэ (1588—20 кастрычніка 1660) — французскі мастак у стылі барока 17 стагоддзя з горада Нансі.
Клод Дэруэ | |
---|---|
фр.: Claude Deruet | |
![]() | |
Дата нараджэння | 1588[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 кастрычніка 1660[1][4][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Мастацкі кірунак | маньерызм |
Уплыў | Жак дэ Беланж |
Уплыў на | Клод Ларэн |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Дэруэ быў вучнем Жака Беланжа, афіцыйнага прыдворнага мастака Карла III, герцага Латарынгіі. Ён знаходзіўся ў Рыме паміж каля 1612 і 1619, дзе — па словах Андрэ Фелібьена — ён вучыўся ў жывапісца і гравёра Антоніа Тэмпесты. Падчас свайго знаходжання ў Рыме ён намаляваў японскага самурая Хасэкуру Цунэнага падчас візіту ў Еўропу ў 1615 годзе.
Меў раскошную рэзідэнцыю ў Нансі пад назвай Ла-Ромэн, дзе Людовік XIII і яго каралева спыняліся ў 1633 годзе.
Клод Ларэн быў вучнем у Клода Дэруэ ў 1623 годзе на працягу аднаго года. Ён таксама ажаніўся і меў двух сыноў, адзін з якіх стаў жывапісцам.
Амерыканскі архітэктар Дэвіт Х. Фесендэн напісаў біяграфію Дэруэ «Жыццё і творчасць Клода Дэруэ» у 1952 годзе.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #122410769 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 18 кастрычніка 2015.
- ↑ Claude Deruet
- ↑ Claude Deruet // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Claude Deruet // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.