Кнос
Кнос (грэч. Κνωσσός) — старажытны горад на в-ве Крыт, адзін з найважнейшых цэнтраў эгейскай культуры.

Паселішча на месцы Кноса існавала з часоў неаліту; яно павялічылася ў раннемінойскі перыяд (каля 3000 — 2000 да н.э.), каля 2200 ці 2000 да н.э. Кнос стаў сталіцай магутнага царства. Найвышэйшы ўздым яго прыпадае на познамінойскі перыяд (каля 1600 — каля 1470 да н.э.), калі яго цары сталі вярхоўнымі правіцелямі магутнай дзяржавы са значнай цэнтралізацыяй кіраўніцтва і гаспадарчага жыцця.
Кноскі палац
правіцьПры археалагічных даследаваннях выяўлены жылыя пабудовы, палацы, прылады вытворчасці, зброя, побытавыя рэчы, т.зв. архіў Кноскага палаца (таблічкі са складовым пісьмом).
Іншыя археалагічныя аб'екты
правіцьУ Кносе пры археалагічных раскопках выяўлены таксама Малы палац, Царская віла, т.зв. караван-сарай, рэшткі каменных жылых дамоў 1-й пал. ІІ тыс. да н.э. На ўскраіне горада — манументальныя грабніцы (у т.л. т.зв. Храмавая грабніца, каля 1700—1450 да н.э.) і могілкі.
Літаратура
правіць- БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.364
Кнос на Вікісховішчы |