Кокамікоз костачкавых — хвароба, якая выклікаецца сумчатым грыбам Blumeriella jaapii (syn. Blumeriella hiemalis, Соссомусеs hiemalis, канідыяльная стадыя Cylindrosporium hiemale), шкодзіць у асноўным лісце костачкавых пладовых дрэў.

Кокамікоз на лісце вішні

Развіццё хваробы правіць

Першыя прыкметы распачатага захворвання костачкавых пладовых дрэў выяўляюцца галоўным чынам на лісці: спачатку з’яўляюцца дробныя чырванаватыя плямы, якія па меры прагрэсавання хваробы павялічваюцца ў памерах і ў далейшым зліваюцца адно з адным. Працяглае вільготнае прахалоднае надвор’е спрыяе развіццю ружаватага налёту на раней утвораных плямах, з ніжняга боку ліста. У выпадку значнага паражэння лісце костачкавых пладовых дрэў бурэе і засыхае, часцяком змярцвелая тканка выпадае, утвараючы ірваныя адтуліны.

Распаўсюджанасць правіць

Кокамікоз костачкавых шырока распаўсюджаны на тэрыторыі ЗША і Заходняй Еўропы. У межах былога СССР успышкі захворвання рэгістраваліся ў Латвіі, Эстоніі, Беларусі, Калінінградскай вобласці, Украіне. Развіццю і распаўсюджванню хваробы спрыяюць дажджлівае лета, багатыя росы, моцныя туманы, адносна невысокая тэмпература паветра (каля 21 °C)[1].

Меры барацьбы правіць

Комплекс мер па прафілактыцы і барацьбе з распаўсюджваннем кокамікоза костачкавых уключае:

  • своечасовую апрацоўку раслін фунгіцыдамі;
  • уборку і знішчэнне апалага лісця.

Зноскі

  1. Коккомикоз косточковых (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі

Спасылкі правіць