Комплекс Мінскага аўтатранспартнага прадпрыемства

Комплекс Мінскага аўтатранспартнага прадпрыемства — комплекс будынкаў у Мінску, размешчаны па вуліцы Клары Цэткін.

Комплекс Мінскага аўтатранспартнага прадпрыемства
Краіна
Месцазнаходжанне
Пачатак будаўніцтва 1983
Канец будаўніцтва 1985
Архітэктар Іван Іванавіч Боўт, Марат Мікітавіч Гроднікаў і Аляксандр Іванавіч Малашка

Пабудаваны ў 1983—1985 гадах па праекце архітэктараў І. Боўта, М. Гроднікава, А. Малашкі.

Архітэктура правіць

Актыўна ўдзельнічае ў фарміраванні фронту забудовы вуліцы і прасторавай арганізацыі прылеглай да яе тэрыторыі. Архітэктурная кампазіцыя заснаваная на кантрастным спалучэнні вышыннага дзевяціпавярховага цыліндрычнага аб’ёма (у ім стаянка легкавых аўтамабіляў) з двухпавярховым падоўжаным аб’ёмам (у ім стаянка грузавога транспарту і рамонтныя службы). Вертыкальныя і гарызантальныя аб’ёмы аб’яднаныя ўстаўкай, дзе размешчаныя адміністрацыйныя памяшканні. Аб’ёмна-планіровачнае вырашэнне падпарадкавана ідэі рацыянальнага перамяшчэння аўтамабіляў унутры комплексу, іх аптымальнага тэхнічнага абслугоўвання і ўстаноўцы на месцы захоўвання, максімальнай блакіроўкі аб’ёмаў, стварэння камфортных умоў для працы. Канструкцыйная схема будынкаў — зборны жалезабетонны каркас, зборна-маналітнае вырашэнне ўнутраных вінтавых рампаў у цыліндрычным аб’ёме, саманясучыя вертыкальныя панелі сцен. У вонкавай аддзелцы выкарыстаны высакаякасная тынкоўка, гранітная і керамічная плітка. Лаканічныя аб’ёмы, пластычнае вырашэнне іх фасадаў ствараюць выразнае аблічча сучаснага прамысловага аб’екта.

Літаратура правіць