Конкурс песні Еўрабачанне 1983

Конкурс песні Еўрабачанне 1983 — 28-ы конкурс песні Еўрабачанне. Ён прайшоў 23 красавіка 1983 г у горадзе Мюнхен (ФРГ), у канцэртнай зале Рудзі Зегельмаера. Ірландыя не прыняла ўдзелу ў конкурсе, у той час як Францыя, Грэцыя і Італія вярнуліся ў лік краін-удзельніц, давядучы іх колькасць да 20. Гран-Пры атрымала Корын Эрме з «Si la vie est cadeau», якая прадстаўляла Люксембург. Вядомы італьянскі спявак Рыкарда Фольі стаў толькі 11-м. Іспанія і Турцыя падзялілі апошняе месца, не набраўшы ніводнага бала. Аўстралія ўпершыню транслявала конкурс.

Конкурс песні Еўрабачанне 1983
Дата
Фінал 23 красавіка 1983
Правядзенне
Месца правядзення Сцяг Германіі Канцэртная зала Рудзі Зегельмайера, Мюнхен, Германія
Вядучы(я) Марлен Шарель
Тэлеканал гаспадароў Сцяг Германіі ARD
Удзельнікі
Колькасць краін 20
Вяртанне Сцяг Грэцыі Грэцыя
Сцяг Італіі Італія
Сцяг Францыі Францыя
Адмовіліся ад удзелу Сцяг Ірландыі Ірландыя
Галасаванне
Сістэма галасавання Кожная краіна ацэньвае 10 удзельнікаў ацэнкамі 1-8, 10, 12
Пераможная песня Сцяг Люксембурга «Si la vie est cadeau» (Люксембург)
Конкурс песні Еўрабачанне
1982 1984

Зноскі

Спасылкі

правіць