Коста-Дарада (ісп.: Costa Dorada, катал.: Costa Daurada) — адрэзак (216 км) узбярэжжа Балеарскага мора (частка Міжземнага мора) у паўночна-ўсходняй Іспаніі (Каталонія), распасціраецца на 200 км ад Віланова-і-ла-Жэлтру на поўначы да размешчанага ў дэльце ракі Эбра горада Альканар на поўдні. Коста-Дарада ахоплівае ўсё ўзбярэжжа правінцыі Тарагона.

Коста-Дарада

У адрозненне ад размешчанай на поўнач ад Коста-Брава, для Коста-Дарада ўласцівы доўгія і спадзістыя пясчаныя пляжы, якія ствараюць ідэальныя ўмовы для турызму і адпачынку. Costa Dorada па-іспанску азначае — «залатое узбярэжжа».

Спасылкі правіць