Катранская пушча

(Пасля перасылкі з Котранская пушча)

Катра́нская пушча — лясны масіў, які знаходзіцца на паўночным захадзе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Пушча прасціраецца на Нёманскай нізіне па левым беразе ракі Котра на плошчы 12,4 тысяч гектараў.

Катранская пушча?
Размяшчэнне
53°56′03″ пн. ш. 24°32′08″ у. д.HGЯO

Пераважаюць верасовыя бары на водна-ледавіковых і старажытнаалювіяльных пясках, якія чаргуюцца з вярховымі сфагнавымі хвойнікамі (асабліва на поўначы і поўдні пушчы) і цягнуцца вузкай паласой уздоўж Котры. Паралельна хваёвым лясам — забалочанае паніжэнне, занятае карэннымі асаковымі бярэзнікамі і чорнаалешнікамі, сярод іх сустракаюцца прыбалотныя чарнічныя ельнікі і вытворныя бярэзнікі. На невялікіх участках з перагнойна-глеевымі добра дрэніраванымі глебамі размешчаны ясянёвыя лясы, пераважна крапіўныя і папарацевыя[1].

Пад час Вялікай Айчыннай вайны ў пушчы хаваліся партызаны[2].

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2
  2. Пойдем в турпоход(недаступная спасылка)

Літаратура правіць

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш — Мн.: БелСЭ, 1983.
  • Туристская энциклопедия Беларуси. Мн. Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с.

Спасылкі правіць