КрАЗ-5233грузавы аўтамабіль падвышанай праходнасці з колавай формулай 4х4 або 4х2, які вырабляецца Крамянчугскім аўтазаводам з 2008 года.

КрАЗ-5233
КрАЗ-5233ВЕ
КрАЗ-5233ВЕ
Вытворца Крамянчугскі аўтамабільны завод
Месца вытворчасці Крамянчуг Сцяг Украіны
Гады выпуску 2008–н.ч.
Колавая формула 4х4
Дапушчальныя нагрузкі
Грузападымальнасць 6 000 - 9 900 кг
Фотагалерэя на Wikimedia Commons КрАЗ-5233 на Вікісховішчы

У 2011 годзе аўтамабіль быў прыняты на ўзбраенне Узброеных сіл Украіны, а першыя пастаўкі ва ўкраінскае войска адбыліся ў сакавіку 2014 года.

Канструкцыя правіць

КрАЗ-5233 — грузавы аўтамабіль павышанай праходнасці колавай формулы 4х4 або 4х2. Прызначаны для перавозкі грузаў і людзей, буксіравання транспартных сродкаў і спецыяльных прычэпаў па дарогах усіх катэгорый і бездаражу. Мае капотнае кампанаванне. Грузавая платформа — металічная з заднім адкідным бортам, аснашчана адкіднымі лаўкамі, дугамі і тэнтам.

Рухавік — ЯМЗ-238Д / ЯМЗ-238ДЕ2 — дызельны, васьміцыліндравы, V-падобны, з турбанаддзіманнем. Таксама магчымая ўстаноўка рухавікоў Cummins або Deutz. Каробка перадач — ЯМЗ-2381 — механічная, васьміступеньчатая. Раздаткавая каробка — механічная двухступеньчатая з міжвосевым блакаваным дыферэнцыялам. Вядучыя масты — цэнтральныя, двухступеньчатыя, аднахуткасныя, з міжколавымі блакіруемымі дыференцыяламі.

Пярэдняя і задняя падвескі — залежныя, на дзвюх уздоўжных паўэліптычных рысорах, пярэдняя з двума гідраўлічнымі амартызатарамі, задняя — балансірнага тыпу. Тармазная сістэма — пнеўматычнага тыпу. Рабочыя тормазы — колавыя тармазныя механізмы барабаннага тыпу, з унутранымі калодкамі; стаянкавыя тормазы — трансмісійны тормаз барабаннага тыпу на выходным вале раздаткавай каробкі; прывад механічны.

Гл. Таксама правіць