Кракембуш (фр.: croquembouche) — французскі дэсерт, уяўляе сабой высокі конус з прафітроляў з начынкай, змацаваных карамеллю ці спецыяльным салодкім соусам, і упрыгожаны карамельнымі ніткамі, зацукраваным міндалем, садавіной, зацукраванымі кветкамі. Выкарыстоўваецца як пачастунак у вясельных цырымоніях, пры хрышчэнні, на Каляды.

Вясельны кракембуш

Назва паходзіць ад фр.: croquer en bouche, што азначае «храбусціць ў роце».