Крамбамбуля (напой)

Крамбамбуля — беларускі алкагольны напой з гарэлкі, мёду і спецый. Ужываюць як халоднай, так і гарачай. Назва паходзіць ад нямецкага лікёру «Krambambuli», які выраблялі ў Данцыгу (Германія) з брэндзі і ядлоўцу. Яго назва увайшла ў жаргон еўрапейскіх студэнтаў, дзе словам «кrambambuli» абазначалі розныя моцныя спіртовыя напоі (напрыклад, у п'есе А.Астроўскага «Ваўкі і авечкі» згадваецца моцны «крамбамбуль» з гарэлкі і піва). Немалую ролю ў папулярнасці слова адыграла яго згадка ў студэнцкай песні з такой жа назвай, першапачатковы варыянт якой быў створаны Хрыстафорам Фрыдрыхам Ведэкіндам у 1745 годзе.

Крамбамбуля

Беларускі рэцэпт напою існаваў прыкладна да рэвалюцыі 1917 года, але па нейкіх прычынах не атрымаў распаўсюджвання. Чарговы выбух папулярнасці прыпаў на нашыя часы. Быў створаны музычны праект «Крамбамбуля (Krambambulа)», пачаўся прамысловы выраб напою, ён з'явіўся ў беларускіх кавярнях ды рэстаранах. У Маскве (Расія) адкрыты рэстаран беларускай кухні «Крамбамбуля».