Краснагорскі сельсавет (Мсціслаўскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Краснаго́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Падлужжа.

Краснагорскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Мсціслаўскі раён
Уключае 24 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Падлужжа
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 228
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6

Гісторыя

правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Рылаўшчынскі сельсавет у складзе Мсціслаўскага раёна Калінінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Рылаўшчына. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Мсціслаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 20 красавіка 1939 года Рылаўшчына перайменавана ў Красную Горку, а сельсавет — у Краснагорскі. 6 красавіка 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Падлужжа[1]. 28 лістапада 2017 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сялецкага сельсавета (9 населеных пунктаў: аграгарадок Сялец, вёскі Беразуйкі, Вароўскага, Дудчыцы, Каленькава, Колтава, Ластрыгіна, Слёзкі і Цяляткава)[2].

Насельніцтва

правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (15 населеных пунктаў) — 1114 чалавек[3], з іх 89,0 % — беларусы, 10,1 % — рускія, 0,5 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года (24 населеныя пункты) — 1228 чалавек[5].

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі

правіць