Сялец (Мсціслаўскі раён)

аграгарадок у Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Сяле́ц[1] (трансліт.: Sialiec, руск.: Селец) — аграгарадок у Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці, на рацэ Чорная Натапа. Уваходзіць у склад Краснагорскага сельсавета. Насельніцтва на 2009 год — 513 чалавек[2].

Аграгарадок
Сялец
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2240
Паштовыя індэксы
213472
Аўтамабільны код
6
Сялец на карце Беларусі ±
Сялец (Мсціслаўскі раён) (Беларусь)
Сялец (Мсціслаўскі раён)
Сялец (Мсціслаўскі раён) (Магілёўская вобласць)
Сялец (Мсціслаўскі раён)

Геаграфія

правіць

Знаходзіцца за 16 км на поўдзень ад Мсціслава, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Крычаў, на аўтамабільнай дарозе Мсціслаў — Крычаў.

За 1,5 на поўнач ляжыць Сялецкае радовішча суглінкаў і супескаў[3]. Пластавы паклад звязаны з лёсападобнымі адкладамі часу адступання сожскага ледавіка.

Гісторыя

правіць

Па пісьмовых крыніцах вёска вядома з пачатку XIX стагоддзя. Аднак мясцовасць была заселена яшчэ ў старажытныя часы, пра што сведчыць курганны могільнік (2 насыпы), размешчаны на правым беразе Чорнай Натапы. Да таго ж з XV стагоддзя ў в. Ануфрыева (цяпер у складзе Сяльца) дзейнічаў Свята-Ануфрыеўскі манастыр, паводле падання заснаваны Лугвенам Альгердавічам.

Станам на 1811 год, Сялец знаходзіўся ў Чэрыкаўскім павеце Магілёўскай губерні ў царкоўнай ўласнасці. У 1878 годзе пры манастыры адкрылі царкоўна-прыходскую школу. У 1885 годзе — у Кашанскай воласці Чэрыкаўскага павета. Акрамя земляробства, частка насельніцтва займалася сталярным і кравецкім промысламі. Па выніках перапісу 1897 года, Сялец знаходзіўся ў Маляціцкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні, пры паштовым тракце Крычаў — Мсціслаў; дзейнічала кузня[4].

У 1919—1924 гадах — у складзе Смаленскай губерні РСФСР, у выніку першага ўзбуйнення БССР 17 ліпеня 1924 года перададзена БССР. У 1925 годзе заснавана сельскагаспадарчае таварыства, адкрыта рабочая школа першай ступені, у якой у 1926 годзе было 90 вучняў. У 1929 годзе арганізаваны калгасы «Чырвоны Сялец» і «Чырвоны Кулямётчік», якія затым аб’ядналіся ў калгас імя Варашылава. З 20 лютага 1938 года Сялец знаходзіцца ў складзе Магілёўскай вобласці.

У час Другой сусветнай вайны з 14 ліпеня 1941 да 29 верасня 1943 года вёска знаходзілася пад нямецкай акупацыяй, у выніку чаго была спалена. На ўшанаванне памяці 331 загінулага вяскоўца ў 1975 годзе была пастаўлена стэла[4].

Пасля вайны вёска аднавілася. З 16 верасня 1963 да 2017 года — цэнтр аднайменнага сельсавета[5][6]. У 1967 годзе да паселішча былі далучаны дзве суседнія вёскі: Ануфрыева і Сялец-Галоўчыцы. Па звестках 1990 года, у Сяльцы працавалі калгас імя Чапаева (спецыялізаваўся на мясамалочнай жывёлагадоўлі і вырошчванні лёну, меў 4483 га сельгасугоддзяў), дзіцячы сад-яслі, сярэдняя школа, бібліятэка, дом культуры, гандлёвы цэнтр, сталовая, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, комплексны прыёмны пункт абслугоўвання насельніцтва, аўтаматычная тэлефонная станцыя і ветэрынарны ўчастак.

У 2007 годзе вёска — цэнтр СВК імя Чапаева, дзейнічалі дзіцячы сад-яслі, сярэдняя школа, бібліятэка, дом культуры, крама, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, комплексны прыёмны пункт абслугоўвання насельніцтва, філіял Мсціслаўскага УКП «Бытпаслугі». Аграгарадок забудоўваецца паводле генеральнага плана 1973 года, распрацаванага Магілёўскім філіялам інстытута «Белдзяржпраект»[4].

Насельніцтва

правіць
  • XIX стагоддзе: 1811 год — 108 жыхароў, 47 двароў; 1885 год — 738 жыхароў, 85 двароў; 1897 год — 967 жыхароў, 137 двароў[4].
  • XX стагоддзе: 1909 год — 1187 жыхароў, 190 двароў; 1990 год — 694 жыхары, 282 двары[4].
  • XXI стагоддзе: 2002 год — 596 жыхароў[7], 275 двароў; 2007 год — 525 жыхароў[4], 240 двароў; 2009 год — 513 жыхароў[2].

Славутасці

правіць

Страчаная спадчына

правіць
  • Вадзяны млын (сярэдзіна XX стагоддзя, дрэва)

Вядомыя ўраджэнцы

правіць

Зноскі

правіць
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. а б Памылка ў зносках: Няслушны тэг <ref>; для зносак ref1 няма тэксту
  3. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  4. а б в г д е Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 7, кн. 3. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. — 544 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0452-5.. — С. 87—88
  5. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 34 (1034).
  6. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 28 ноября 2017 г. № 31-4 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Могилевской области Архівавана 2 снежня 2020.
  7. БелЭн 2002.

Літаратура

правіць