Віктар Макаравіч Ільін
Ві́ктар Мака́равіч Ільі́н (нар. 31 сакавіка 1930, в. Сялец, Мсціслаўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне тэарэтычнай і прыкладной электратэхнікі. Ганаровы рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, кандыдат тэхнічных навук, прафесар кафедры тэарэтычных асноў электратэхнікі БДУІР, акадэмік Міжнароднай акадэміі навук вышэйшай школы, Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР.
Віктар Макаравіч Ільін | |
---|---|
Дата нараджэння | 31 сакавіка 1930 (92 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік |
Навуковая сфера | электратэхніка |
Месца працы |
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі |
Навуковая ступень | кандыдат тэхнічных навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | |
Член у |
|
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
У 1953 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (цяпер Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт). У 1963 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю.
У 1963—1966 гадах працаваў намеснікам дэкана, з сакавіка 1971 года — дэкан энергетычнага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута. З лістапада 1971 года пераведзены на пасаду прарэктара па вучэбнай рабоце Мінскага радыётэхнічнага інстытута (цяпер — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі). З лютага 1973 года па чэрвень 2000 года — рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.
З’яўляўся дэпутатам раённага і гарадскога Саветаў народных дэпутатаў. Аўтар 40 навуковых прац і трох вынаходак.
Навуковая дзейнасцьПравіць
Аўтар навуковых прац па тэорыі нелінейных электрычных ланцугоў і сістэм. Распрацаваў метад безгістэрэзіснага намагнічвання ферамагнітных матэрыялаў. Аўтар навучальных дапаможнікаў па электратэхніцы для ВНУ.
Узнагароды і прэмііПравіць
- Ордэн Айчыны III ступені (1999)
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Медаль «За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
- Медаль «Ветэран працы»
- Медаль «90 гадоў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь»
- Вялікі сярэбраны медаль ВДНГ СССР
- Дзве Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР
- Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь