Красовер (сюжэт)

мастацкі твор, у якім змешваюцца элементы і героі некалькіх незалежных сусветаў

Красо́вер (англ.: crossover[1], «узаемадзеянне (сюжэтаў)», (літаральна) «перакрыжаванне (сюжэтаў)»; скар. англ.: xover[2]) — мастацкі твор або яго асобны сюжэт, у якім змешаны элементы сюжэта (героі, месцы і г. д.) некалькіх іншых самастойных твораў. У больш шырокім сэнсе красовер - гэта любая камбінацыя двух і больш незалежных «аўтарскіх сусветаў».

Не варта блытаць красовер са спін-офам — пабочным творам, дзе могуць удзельнічаць героі асноўнага твора, а таксама з пародыяй, дзе адзін асобны персанаж, абстаноўка або сусвет капіруе іншага персанажа, абстаноўку або сусвет, часта ў камедыйнай манеры.

Прыклады правіць

Фільмы правіць

Адзін з першых вядомых фільмаў-красовераў, дзе наглядна выкарыстоўваўся прыём скрыжавання двух сюжэтных ліній, стаў класічны фільм жахаў студыі Universal «Франкенштэйн сустракае чалавека-ваўка» (1943). У фільме «Фрэдзі супраць Джэйсана» сустракаюцца маньякі з серый фільмаў жахаў «Кашмар на вуліцы Вязаў» і «Пятніца, 13-е», а ў фільме «Чужы супраць Драпежніка» сутыкаюцца прышэльцы з серый фільмаў экшн-хорар фантастыкі «Чужы» і «Драпежнік».

Коміксы правіць

У комікс-індустрыі красоверамі называюць як коміксы, дзе сустракаюцца персанажы розных выдуманых сусветаў (напрыклад, героі студый Marvel Comics і DC Comics), так і сюжэт, у якім дзейнічаюць персанажы з аднаго сусвету, але з розных серый коміксаў (напрыклад, Civil War ад Marvel Comics ці Infinite Crisis ад DC Comics).

Гульні правіць

Прыкладам красовера ў кампутарных гульнях з’яўляецца серыя гульняў «Mario & Sonic», дзе персанажы гульнявых франшыз Mario і Sonic the Hedgehog спаборнічаюць на алімпійскіх гульнях ва ўсіх краінах і іх гарадах свету. Яшчэ прыкладамі красовераў у відэагульнях з'яўляюцца RoboCop vs Terminator (1993), Spider-Man і X-Men: Arcade’s Revenge (1992) і іншыя.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. crossover Definition & Usage Examples (англ.). Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2023. Праверана 8 лютага 2024.
  2. By Correspondence Chapter 1: I Prologue, an ER + Third Watch Crossover fanfic | FanFiction. www.fanfiction.net. Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2018. Праверана 7 верасня 2020.

Спасылкі правіць