Краіна мумітроляў

Краіна мумітроляў або Мумісвет (фінск.: Muumimaailma, шведск.: Muminvärlden), афіцыйнае англійскае найменне Moomin World — тэматычны забаўляльны парк у Фінляндыі, прысвечаны персанажам серыі кніг Тувэ Янсан пра мумітроляў.

Мумідом у Краіне мумітроляў

Парк заснаваны Дэнісам Ліўсанам у 1993 годзе[1]. Паркам кіруе кампанія Muumimaailma Oy, 75 % якой належыць CreaArt Holding Ab[2].

Галоўныя ролі Краіны мумітроляў у персанажаў сямейства Мумітроляў — Мумітаты, Мумімамы і ўласна самога Мумітроля, ёсць і іншыя персанажы — Хемулі, Фрокен Снорк, Малая Мю і Снусмумрык. Таксама востраў насяляюць самыя розныя казачныя істоты.[1]

2013 правіць

Тэма лета 2013 — гісторыя пра гіганцкі гарбуз. Тэма і гісторыя добра прасочваецца і ў прадстаўленнях тэатра «Emma», і ў гарбузовай хацінцы на двары Мумідома, і ў дзіцячых вырабах.[1]

Прызнанне правіць

  • 4-е месца ў дзясятцы забаўляльных паркаў свету паводле «Independent of Sunday» у 2005;[1]
  • прыз «Golden Pony» (The Games & Parks Industry Magazine) у 2007 годзе.[1]

Таксама кампанія Muumimaailma Oy атрымала ўзнагароду за адказны падыход да дзейнасці.[1]

Зноскі правіць

  1. а б в г д е Summer 2013: The Giant Pumpkin(недаступная спасылка) (руск.) (Праверана 22 студзеня 2014)
  2. http://www.muumimaailma.fi/en/moomin_world/muumimaailma_oy Архівавана 16 снежня 2013.

Спасылкі правіць