Тувэ Янсан (шведск.: Tove Jansson; 9 жніўня 1914, Хельсінкі, Фінляндыя — 27 чэрвеня 2001) — фінская шведскамоўная пісьменніца і мастачка.

Тувэ Марыка Янсан
Tove Marika Jansson
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні шведск.: Tove Marika Jansson
Псеўданімы Vera Haij[1]
Дата нараджэння 9 жніўня 1914(1914-08-09)[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 чэрвеня 2001(2001-06-27)[2][3][…] (86 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Viktor Jansson[d]
Маці Signe Hammarsten-Jansson[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці
Гады творчасці 1933 і 19281993 і 1998
Жанр раман
Мова твораў шведская
Прэміі
Узнагароды
Ордэн Усмешкі
Ордэн Усмешкі
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Творчасць

правіць

Пісьменніца сусветна вядомая дзякуючы серыі дзіцячых аповесцяў пра мумітроляў. Цыкл кніг распавядае пра чароўны свет Мумідолу, гарманічнага краю, з насельнікамі якога адбываюцца вясёлыя, а часам і крышачку сумныя прыгоды. Тувэ Янсан, нягледзячы на папулярнасць яе дзіцячых кніг, лічыла сябе перш за ўсё мастачкай і сама ілюстравала свае творы.

Напісала таксама шэраг твораў для дарослых: зборнікі апавяданняў «Дачка скульптара» (Bildhuggarens dotter, 1968), «Лялечны дом і іншыя гісторыі» (Dockskapet och andra berattelser, 1978), біяграфічную аповесць «Летняя кніга» (Sommarboken, 1972), раман «Горад сонца» (Solstaden, 1974).

Па-беларуску выйшлі асобныя аповесці Тувэ Янсан у перакладах Насты Лабады і Алесі Башарымавай.

Беларускія пераклады

правіць
  • Маленькія тролі і вялікая паводка / Тувэ Янсан; пер. са шведскай Насты Лабады; ілюстрацыі Тувэ Янсан. — Мн.: Зміцер Колас, 2010. — 56 с.: іл. 1000 экз. ISBN 978-985-6783-85-5
  • Камета над далінай мумітроляў : [казачная аповесць: для малодшага школьнага ўзросту] / Тувэ Янсан; [пераклад з шведскай мовы Н. Лабады, А. Башарымавай; ілюстрацыі Т. Янсан]. — Мінск: Зміцер Колас, 2011. — 152, [2] с. 1000 экз. ISBN 978-985-6783-86-2 (у пераплёце)
  • Капялюш чарадзея : [казачная аповесць] / Тувэ Янсан; пераклад з шведскай [А. Башарымавай]. — Мінск: Зміцер Колас, 2011. — 144, [2] с. 1000 экз. ISBN 978-985-6783-88-6
  • Небяспечнае лета: [казачная аповесць: для малодшага школьнага ўзросту] / Тувэ Янсан. — Мінск : Зміцер Колас, 2014. — 138, [1] с.
  • Мемуары мумітаты: [казачная аповесць: для дзяцей малодшага школьнага ўзросту] / Тувэ Янсан. — Мінск : Зміцер Колас, 2018. — 165, [1] с.
  • Чарадзейная зіма: [казачная аповесць: для малодшага школьнага ўзросту] / Тувэ Янсан. — Мінск : Зміцер Колас, 2022. — 123, [2] с.
  • У канцы лістапада: [казачная аповесць: для малодшага школьнага ўзросту] / Тувэ Янсан. — Мінск : Зміцер Колас, 2022. — 160, [1] с.

Зноскі

  1. KANTO – Kansalliset toimijatiedotNational Library of Finland.
  2. а б Tove Jansson
  3. а б Tove Jansson // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #118920316 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  5. Deutsche Nationalbibliothek Record #118920316 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  6. https://www.helsinginseurakunnat.fi/material/attachments/hautausmaat/hietaniemi/w8GZkM0y7/Hietaniemen_merkittavia_vainajia.pdf
  7. http://web.archive.org/web/20170323082646/http://jeugdliteratuur.org/auteurs/tove-marika-jansson

Спасылкі

правіць