Прэмія імя Ханса Крысціяна Андэрсена
Прэмія імя Ханса Крысціяна Андэрсена — літаратурная прэмія, якую ўручае Міжнародны савет па кнігах для моладзі (IBBY) раз у два гады аўтару і ілюстратару, творы якіх зрабілі важны і працяглы ўклад у дзіцячую літаратуру.[1] Узнагарода за пісьменніцкую працу была ўпершыню прысуджана ў 1956 годзе, прэмія за ілюстрацыю — у 1966 годзе.
Прэмія імя Ханса Крысціяна Андэрсена англ.: Hans Christian Andersen Award | |
---|---|
Тып | літаратурная прэмія[d] |
Заснавальнік | IBBY |
Заснаванне | 1956 |
Узнагарода за | выбітны і шматгадовы ўклад у дзіцячую літаратуру |
Краіна | |
Сайт | ibby.org/awards-a… (англ.) |
Гісторыя
правіцьЗаснавана ў 1956 годзе Міжнародным саветам па дзіцячай і юнацкай літаратуры ЮНЕСКА[2] (англ.: International Board on Books for Young People — IBBY). Прэмія ўручаецца 2 красавіка — у дзень нараджэння Ханса Крысціяна Андэрсена[3][4][5][6]. Па ініцыятыве і рашэннем Міжнароднага савета ў знак глыбокай павагі і любові да Х. К. Андэрсена, у 1967 годзе дзень 2 красавіка быў абвешчаны Міжнародным днём дзіцячай кнігі. Штогод адна з нацыянальных секцый IBBY з’яўляецца арганізатарам гэтага свята.[2].
Для «дзіцячых» аўтараў гэтая прэмія — найбольш прэстыжная міжнародная ўзнагарода, яе часта называюць «Малой Нобелеўскай прэміяй».[2][7] Узнагарода прысуджаецца толькі пісьменнікам і мастакам, якія жывуць.[7]
Ідэя заснаваць прэмію належыць Еле Лепман (1891—1970)[2][3][7] — культурнаму дзеячу ў галіне сусветнай дзіцячай літаратуры. Вядомая фраза Е. Лепман: «Дайце нашым дзецям кнігі, і вы дасцё ім крылы».[3]
Кандыдаты на атрыманне прэміі вылучаюцца нацыянальнымі секцыямі Міжнароднга савета па кнігах для моладзі (IBBY).[3] Лаўрэаты — пісьменнік і мастак — узнагароджваюцца залатымі медалямі з профілем Ханса Крысціяна Андэрсена падчас кангрэса IBBY.[3] Акрамя таго, IBBY прысуджае Ганаровыя дыпломы лепшым дзіцячым і юнацкім кнігам з ліку нядаўна выдадзеных у краінах, якія з’яўляюцца членамі Міжнароднага савета.[3]
Спіс лаўрэатаў
правіць- 1956 — Элінар Фарджон (англ.: Eleanor Farjeon, Вялікабрытанія)
- 1958 — Астрыд Ліндгрэн (шведск.: Astrid Lindgren, Швецыя)
- 1960 — Эрых Кестнер (ням.: Erich Kästner, Германія)
- 1962 — Мейндэрт Дэ Ёнг (англ.: Meindert DeJong, ЗША)
- 1964 — Рэнэ Гіё (фр.: René Guillot, Францыя)
- 1966 — Тувэ Янсан (фінск.: Tove Jansson, Фінляндыя)
- 1968 — Джэймс Крус (ням.: James Krüss, Германія), Хасэ-Марыя Санчас-Сільва (Іспанія)
- 1970 — Джані Радары (італ.: Gianni Rodari, Італія)
- 1972 — Скот О'Дэл (англ.: Scott O'Dell, ЗША)
- 1974 — Марыя Грыпэ (шведск.: Maria Gripe, Швецыя)
- 1976 — Сесіль Бёдкер (дацк.: Cecil Bødker, Данія)
- 1978 — Пола Фокс (англ.: Paula Fox, ЗША)
- 1980 — Богуміл Ржыха (чэшск.: Bohumil Říha, Чэхаславакія)
- 1982 — Ліжыя Бажунга (парт.: Lygia Bojunga, Бразілія)
- 1984 — Крысцінэ Нёстлінгер (ням.: Christine Nöstlinger, Аўстрыя)
- 1986 — Патрысія Райтсэн (англ.: Patricia Wrightson, Аўстралія)
- 1988 — Ані Шміт (нідэрл.: Annie Schmidt, Нідэрланды)
- 1990 — Турмуд Хаўген (нарв.: Tormod Haugen, Нарвегія)
- 1992 — Вірджынія Гамільтан (англ.: Virginia Hamilton, ЗША)
- 1994 — Міціо Мадо (яп.: ま ど · み ち お, Японія)
- 1996 — Уры Орлеў (іўр.: אורי אורלב, Ізраіль)
- 1998 — Кэтрын Патэрсэн (лац.: Katherine Paterson, ЗША)
- 2000 — Ана Марыя Машаду (парт.: Ana Maria Machado, Бразілія)
- 2002 — Эйдэн Чэмберс (англ.: Aidan Chambers, Вялікабрытанія)[9]
- 2004 — Марцін Уодэл (англ.: Martin Waddell, Ірландыя)[10]
- 2006 — Маргарэт Махі (англ.: Margaret Mahy, Новая Зеландыя)[11]
- 2008 — Юрг Шубігер (ням.: Jürg Schubiger, Швейцарыя)[12]
- 2010 — Дэвід Алманд (англ.: David Almond, Вялікабрытанія)[13]
- 2012 — Марыя Тэрэса Андруэта (ісп.: María Teresa Andruetto, Аргенціна)[14]
- 2014 — Нахоко Уэхасі (яп.: 上 橋 菜 穂 子, Японія)[15]
- 2016 — Цао Вэньсюань (кіт. 曹文轩, КНР)[16]
- 2018 — Эйко Кадоно (яп.: 角 野 栄 子, Японія)[17]
- 2020 — Жаклін Вудсэн (англ.: Jacqueline Woodson, ЗША).[18]
- 2022 — Мары-Од Мюрай (фр.: Marie-Aude Murail, Францыя).[19]
- 1966 — Алоіс Карыджат (Швейцарыя)
- 1968 — Іржы Трнка (Чэхаславакія)
- 1970 — Морыс Сендак (ЗША)
- 1972 — Іб Спанг Ольсен (Данія)
- 1974 — Фаршыд Месгалі (Іран)
- 1976 — Таццяна Маўрына (СССР)
- 1978 — Свенд Ота С. (Данія)
- 1980 — Суэкіці Акаба (Японія)
- 1982 — Збігнеў Рыхліцкі (Польшча)
- 1984 — Міцумаса Ано (Японія)
- 1986 — Роберт Інгпен (Аўстралія)
- 1988 — Душан Калаі (Чэхаславакія)
- 1990 — Лісбет Цвергер (Аўстрыя)
- 1992 — Квета Пацовска (Чэхія)
- 1994 — Ёрг Мюлер (Швейцарыя)
- 1996 — Клаус Энсікат (Германія)
- 1998 — Томі Унжэрэр (Францыя)
- 2000 — Энтані Браун (Вялікабрытанія)
- 2002 — Квенцін Блэйк (Вялікабрытанія)[9]
- 2004 — Макс Велцёйс (Нідэрланды)[10]
- 2006 — Вольф Эрльбрух (Германія)[11]
- 2008 — Раберта Іначэнці (Італія)[12]
- 2010 — Юта Баўэр (Германія)[13]
- 2012 — Пётр Сіс (Чэхія)[14]
- 2014 — Ражар Мело (Бразілія)[15]
- 2016 — Сусана Бернер (Германія)[16]
- 2018 — Ігар Алейнікаў (Расія)[17]
- 2020 — Альберціна (Швейцарыя)[18].
- 2022 — Сьюзі Лі (Паўднёвая Карэя)[20]
Зноскі
- ↑ «Hans Christian Andersen Awards». International Board on Books for Young People (IBBY). Retrieved 2012-08-20.
- ↑ а б в г Премії-нагороди Г. К. Андерсена
- ↑ а б в г д е Ивановская областная библиотека для детей и юношества — Мир библиографии: Премии имени Х. К. Андерсена — 45 лет!
- ↑ а б Андерсену посвящается
- ↑ Лента новостей «РИА Новости» — День в истории — 2 апреля
- ↑ Национальная литературная премия «Большая книга»: Литературные премии мира / Международная премия имени Г.-Х. Андерсена
- ↑ а б в г д Премия имени Х. К. Андерсена
- ↑ а б Winners 1956-2008 (англ.). IBBY. Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2012. Праверана 28.03.2009.
- ↑ а б Hans Christian Andersen Awards 2002 (англ.). IBBY. Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2012. Праверана 28.03.2009.
- ↑ а б Hans Christian Andersen Awards 2004 (англ.). IBBY. Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2012. Праверана 28.03.2009.
- ↑ а б Jeffrey Garrett. IBBY Announces the Winners of the Hans Christian Andersen Awards 2006 (англ.). IBBY (27 сакавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2012. Праверана 28.03.2009.
- ↑ а б Zohreh Ghaeni. IBBY Announces Winners of 2008 Hans Christian Andersen Awards (англ.). IBBY (31 сакавіка 2008). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2012. Праверана 31.03.2009.
- ↑ а б 2010 HCA Winners and Finalists (англ.). IBBY (23 сакавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2012. Праверана 19.04.2010.
- ↑ а б IBBY Announces the Winners of the 2012 Hans Christian Andersen Award (англ.). IBBY (12 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2012. Праверана 2.10.2012.
- ↑ а б HCAA 2014 Winners
- ↑ а б HCAA 2016 Winners(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2016. Праверана 4 красавіка 2016.
- ↑ а б 2018 HCAA Winners: IBBY official website
- ↑ а б https://www.ibby.org/awards-activities/awards/hans-christian-andersen-awards/hans-christian-andersen-award-2020 Архівавана 20 верасня 2020.
- ↑ Murail, Lee win 2022 Hans Christian Andersen Award (англ.). Books+Publishing (22 сакавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2022. Праверана 24 сакавіка 2022.
- ↑ Ga-young, Park. Korean illustrator Suzy Lee wins prestigious Andersen Award (англ.). The Korea Herald (22 сакавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2022. Праверана 28 сакавіка 2022.
Спасылкі
правіць- Вэб-сайт прэміі Архівавана 9 мая 2021. (англ.)