Крушынка (Украіна)

Крушынка[1] (укр.: Крушинка) — сяло ў Васылькіўскім раёне Кіеўскай вобласці. Насельніцтва — 347 жыхароў.

Сяло
Крушынка
укр.: Крушинка
Жывапісныя краявіды сяла
Жывапісныя краявіды сяла
Краіна
Вобласць
Раён
Сельская рада
Каардынаты
Старшыня
Васіль Бабраніцкі
Заснаваны
1600
Першая згадка
Плошча
2,16 км²
Вышыня цэнтра
168 м
Насельніцтва
347 чалавек
Шчыльнасць
180,85 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380 44
Паштовы індэкс
08635
Аўтамабільны код
AI / 10
КААТУУ
3221484001
Крушынка на карце Украіны ±
Крушынка (Украіна) (Украіна)
Крушынка (Украіна)
Крушынка (Украіна) (Кіеўская вобласць)
Крушынка (Украіна)

Назва правіць

Назва паходзіць ад такой легенды: калісьці тут праходзілі хрысціянскія прапаведнікі. Яны ўвайшлі ў вёску адпачыць. Ім падалі гарбату з крушыны. З тых часоў гэтая вёска называецца Крушынка.

 
Шлях ад трасы Кіеў — Васылькіў да сяла Крушынка

Гісторыя правіць

Сяло вядомае, прынамсі, з 1851 года. У гады Вялікай Айчыннай вайны падпала пад акупацыю.

Прырода правіць

Сяло акружана вельмі маляўнічай прыродай, нават асфальтаваныя шлях да сяла з прыгожымі моцнымі таполямі, якія былі пасаджаныя школьнікамі ў 19660-я гады.

Таксама ў сяле ёсць сады, сажалкі і цудоўныя лясы — іглічныя і розныя шыракалістыя. У апошнія гады ў лясах з’явіліся лісы і вавёркі.

Сучасны стан правіць

З абраннем новага старшыні — Васіля Бабраніцкага, сітуацыя пачала паляпшацца. Так, у цэнтры сяла зноў уначы з’явілася асвятленне вуліц. Была адрамантаваная ў пачатку 2012 года частка дарогі. У 2011 годзе ўпершыню за апошнія гады крушынкаўцы маглі збярацца на свята — свята сяла.

Галерэя правіць

Зноскі

Спасылкі правіць