Крывая афіцына — былы музычны флігель, які уваходзіў у ансамбль забудовы Гарадніцы ў Гродна. Мураваны, крывалінейны ў плане будынак[1] узведзены ў стылі позняга барока. Спачатку быў двухпавярховы з мансардай, меў калідорную планіроўку. Першы паверх меў з боку плошчы арачную галерэю з пандусамі. Сцены падзелены шырокімі лапаткамі, філёнгамі пад вокнамі і ўвянчаны карнізамі. Пры перабудове мансарды ў трэці паверх у пластычным афармленні выкарыстаны элементы першых двух паверхаў.

Славутасць
Крывая афіцына
53°41′06″ пн. ш. 23°50′02″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль архітэктура барока[d]
Дата пабудовы 1760-я
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000031шыфр 412Г000031
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У будынку ў 17741780-я гг. знаходзілася музычна-тэатральная школа, створаная А. Тызенгаўзам.

Зноскі

  1. яго крывалінейнасць абумоўлена свое асаблівасцю архітэктурнага ансамбля плошчы, адсюль назва «Крывая афіцына»

Спасылкі

правіць