Крыжовы паход на Варну

Крыжовы паход на Варну (1 студзеня 1443 — 19 лістапада 1444 года) — адзін са значных крыжовых паходаў сярэдзіны XV стагоддзя. Крыжовы паход быў абвешчаны 1 студзеня 1443 года. Удзельнічалі ў ім пераважна палякі і венгры (на чале з ваяводай Хуньядзі), якія спрабавалі спыніць націск турак-асманаў на Цэнтральную Еўропу. Кульмінацыяй паходу стала бітва пры Варне 10 лістапада 1444 года, у якой сілы турэцкага султана Мурада II ушчэнт разбілі крыжакоў. Крыжовы паход на Варну ў гістарыяграфіі часта завуць «апошнім». Выражаючыся дакладней, ён быў хутчэй апошнім буйным крыжовым паходам, з прычыны таго, што драбнейшыя, пераважна астраўныя аперацыі, зваліся крыжовымі паходамі і пазней. Больш таго, усе, нават самыя малаважныя сутыкненні заходніх еўрапейцаў з мусульманамі, сталі звацца крыжовымі паходамі аж да канца XVII стагоддзя.

Значэнне правіць

Крыжовы паход быў спынены туркамі ў сучаснага балгарскага горада Варна. Разгромнае паражэнне пры Варне вымусіла хрыціянскіх манархаў на доўгія стагоддзі пакінуць ідэю рэстаўрацыі еўрапейскай улады на Балканах, якія сталі сапраўднай турэцкай вотчынай. Уся тэрыторыя Балгарыі была інтэгравана ў Асманскую імперыю і падверглася магутнай турэцкай каланізацыі, а Візантыйская імперыя (дакладней спусцелы горад Канстанцінопаль і паўвостраў Марэя, якія засталіся ад яе) павольна згасала і страціла ўсякую надзею на выратаванне, паколькі з усіх бакоў, акрамя мора, сталіцу цяпер атачалі асманскія уладанні, што распасціраліся на сотні кіламетраў. У 1453 годзе Канстанцінопаль паў. Хоць войскам крыжакоў атрымалася часова стрымліваць наступ турак углыб Цэнтральнай Еўропы і яны нават змаглі атрымаць перамогу пад Бялградам у 1456 годзе, агульную расстаноўку сіл гэта не змяніла. У 1521 годзе Асманская імперыя заняла землі цэнтральнай Венгрыі[1][2].

Зноскі

  1. Encyclopaedia Britannica. Britannica.com. Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2012.
  2. Encyclopaedia Britannica(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2012.

Спасылкі правіць