Крыж Эйнштэйна ці Q2237+030 ці QSO 2237+0305 — гравітацыйна лінзаваная выява квазара, які змяшчаецца па восі зроку за галактыкай ZW 2237+030. Гэта пачацвяроная выява стварае амаль дасканалы крыж з галактыкай-лінзай у цэнтры, таму яго назвалі Крыж Эйнштэйна, у гонар стваральніка Агульнай тэорыі адноснасці, якая дазволіла прадказаць і патлумачыць з’яву гравітацыйных лінз.

Крыж Эйнштейна
Назіральныя звесткі (Эпоха J2000.0)
Сузор’е Пегас
Прамое ўзыходжанне 22гадз 40мін 30,0с
Схіленне +3° 21′ 30″
Адлегласць 8 млрд светлавых гадоў
2,5 Гпс
Бачная зорная велічыня (V) 16,78
Гл. таксама: Квазар, Спіс квазараў

Гэты квазар змяшчаецца прыкладна ў 8 мільярдах светлавых гадоў ад Зямлі, а лінзавальная галактыка — у 400 мільёнах светлавых гадоў, гэта значыць у 20 разоў бліжэй.

Крыж Эйнштэйна можа быць знойдзены ў сузор’і Пегаса па каардынатам 22h40m30s +3d21m30s. Аднак для візуальнага назірання патрэбны тэлескоп з дыяметрам аб’ектыва не менш за паўметра.

Спасылкі

правіць