Пегас (сузор’е)
(Пасля перасылкі з Сузор’е Пегас)
Пегас (лац.: Pegasus) — сузор’е ў паўночнай частцы зорнага неба, адно з 88 сузор’яў дзейнай наменклатуры IAU (1930), адно з самых вялікіх сузор’яў. Паходжанне назвы IAU: адно са старажытнагрэчаскіх сузор’яў, якія пералічыў Пталемей. Найбольш яркія зоркі: 2,4; 2,4; 2,5; 2,8; 3,0 візуальнай зорнай велічыні; 100 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. 3 яркія зоркі Пегаса разам з зоркай α Андрамеды ўтвараюць фігуру, падобную да квадрата. Паблізу зоркі λ знаходзіцца радыянт метэорнага патоку Пегасід (назіраецца штогод 19-31 ліпеня). На тэрыторыі Беларусі відаць у жніўні-кастрычніку.
Лацінская назва |
(у р. скл.: Pegasi) |
---|---|
Скарачэнне | Peg |
Плошча | 1120,8 кв. градусаў (2,717%) |
Колькасць зорак, ярчэйшых за m+6,5 (паводле каталога Гіпарха) |
177 |
Назіраецца ў шыротах: |
90°Пн – 53°Пд (цалкам) 53°Пд – 87°Пд (часткова) |
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).