Крысціна Французская
Крысціна Марыя Бурбон (10 лютага 1606, Парыж — 27 снежня 1663, Турын) — французская прынцэса, пасля замужжа герцагіня Савойская. Другая дачка і трэцяе дзіця караля Францыі Генрыха IV і яго другой жонкі Марыі Медычы.
Крысціна Марыя Бурбон | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Christine de France італ.: Maria Cristina di Borbone-Francia | |||||||
![]() партрэт працы Джаваны Гарцоні, 1635 | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Каталіна Аўстрыйская | ||||||
Пераемнік | Франсуаза Арлеанская | ||||||
Нараджэнне |
10 лютага 1606[1][2][3] |
||||||
Смерць |
27 снежня 1663[1][2][3] (57 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Бурбоны | ||||||
Бацька | Генрых IV | ||||||
Маці | Марыя Медычы | ||||||
Муж | Віктар Амадэй I[d][6] | ||||||
Дзеці | Луіза Крысціна[d], Франц Гіяцынт[d][7], Карл Эмануіл II[d], Маргарыта Віяланта[d], Генрыета Адэлаіда[d] і Кацярына Беатрычэ[d] | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
![]() |
Паводле генеалагічных даследаванняў, праведзеных удзельнікамі тэлевізійнай праграмы «Радавод сям’і», сярод сучасных яе нашчадкаў амерыканская актрыса Брук Шылдс.[8]
БіяграфіяПравіць
Лютым 1619 года ў Парыжы Крысціна ажанілася з герцагам савойскім Віктарам-Амадэем I (1587—1637). У іх шлюбе нарадзіліся:
- Людвіг Амадэй (1622—1628);
- Луіза Крысціна (27 ліпеня 1629 — 14 мая 1692) — жонка свайго дзядзькі Марыса Савойскага;
- Францыск Гіяцынт (14 верасня 1632 — 4 кастрычніка 1638), герцаг савойскі;
- Карл Эмануіл II (20 чэрвеня 1634 — 12 чэрвеня 1675), герцаг савойскі;
- Маргарыта Віяланта (15 лістапада 1635 — 29 красавіка 1663) — жонка герцага пармскага Рануча II;
- Генрыэта Адэлаіда (6 лістапада 1636 — 18 сакавіка 1676) — жонка курфюрста баварскага Фердынанда Марыі;
- Кацярына Беатрыса (6 лістапада 1636 — 26 жніўня 1637).
Пасля смерці мужа Крысціна ўзяла на сябе рэгенцтва пры сыне Францыску Гіяцынце, а пазней пры Карле Эмануіле II. Рэгенцтва аспрэчвалі яе дзеверы Томас і Марыс Савойскія, якіх падтрымлівала Іспанія, але герцагіня здолела захаваць гэта права пры дапамозе Францыі пасля некалькіх гадоў грамадзянскай вайны. У 1642 годзе сваякі памірыліся, а каб умацаваць прыязныя адносіны Марыс Савойскі ажаніўся з дачкой Крысціны, Луізай, якой было тады 13 гадоў.
У Турыне для Крысціны Марыі былі пабудаваны палацы ў французскім гусце — замак Валянціна і палацца Рэале.
Памерла ў Турыне 27 снежня 1663 года ва ўзросце 57 гадоў.
Зноскі
- ↑ а б Lundy D. R. Marie Christine de Bourbon, Princesse de France // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Maria Cristina di Savoia // RKDartists
- ↑ а б Pas L. v. Christine Marie de France Regent of Savoie // Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
- ↑ http://entertainment.inquirer.net/62466/brooke-shields-belatedly-discovers-royal-lineage
- ↑ http://www.whodoyouthinkyouaremagazine.com/episode/us/brooke-shields
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
- ↑ Сезон 1, Эпизод 5 Who Do You Think You Are, NBC web site
СпасылкіПравіць
- Christine Marie Princesse de France, Regent of Savoie 1637-1648 (англ.). Genealogics - Leo van de Pas © 1990–2012. Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2013. Праверана 15 чэрвеня 2013.