Крыштаф Алендскі (сын Станіслава)

сын Станіслава

Крыштаф Алендскі (? — 1565) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Крыштаф Алендскі
Равіч
Равіч
Смерць 1565
Род Алендскія
Бацька Станіслаў Алендскі

Біяграфія правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Алендскіх герба «Равіч», сын мельніцкага войскага Станіслава.

Першы раз узгадваецца ў крыніцах пад 1538 годам, каля 1545 года становіцца каралеўскім дваранінам Жыгімонта Аўгуста. У 1553 годзе ўдзельнік рыцарскага турніру ў Кракаве, арганізаванага ў сувязі са шлюбам Жыгімонта Аўгуста з Кацярынай Аўстрыйскай.

Староста браньскі і суражскі (1558). У 1563—1564 гадах дэлегат Вялікага Княства Літоўскага на варшаўскі сойм у справе уніі з Каронай Польскай ад шляхты Падляшскай.

Валодаў маёнткамі на Падляшшы — Ходаў, Скверчын Рускі, Пільчава.

Сям’я правіць

Двойчы жанаты. Пакінуў дзвюх дачок Кацярыну і Малгажату ад першага шлюбу, і сына Адама, ад другога.

Літаратура правіць