Крыштаф Францішак Сулістроўскі

(пам. 1737) харунжы ашмянскі

Крыштаф Францішак Сулістроўскі (каля 1665 — 4 верасня 1737) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.

Крыштаф Францішак Сулістроўскі
Смерць 4 верасня 1737(1737-09-04)
Месца пахавання
Род Сулістроўскія[d]
Бацька Караль Сулістроўскі[d]
Маці Алена з Корсакаў[d]
Жонка Тэрэза з Данілевічаў[d][1], Аляксандра з Белазораў[d] і Ганна Кацярына з Глямбоцкіх[d]
Дзеці Францішак Сулістроўскі[d], Міхал Сулістроўскі[d], Алена з Сулістроўскіх[d], Барбара з Сулістроўскіх[d] і Людвіка Ганна з Сулістроўскіх[d]

Біяграфія правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Сулістроўскіх герба «Любіч». Нарадзіўся ў сям’і Караля (? — пасля 7 чэрвеня 1670) і Алены з Корсакаў.

Ашмянскі падстолі ў 1708—1713 гадах, харунжы ў 1713—1737 гадах.

Удзельнічаў у руху шляхты Вялікага Княства Літоўскага у падтрымку Тарнагродскай канфедэрацыі, скіраванай супраць Аўгуста II, 23 сакавіка 1716 года абраны маршалкам Генеральнай канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага ў падтрымку Тарнагродскай. Канфедэрацыя прызначыла Сулістроўскага адным з кіраўніком вялікалітоўскім войскам побач з вялікім гетманам літоўскім Людвікам Пацеем, што выклікала канфрантацыю паміж гетманам і канфедэратамі. Кіраваў рухам кафедэратаў у Вялікім Княстве Літоўскім і шчыльна супрацоўнічаў з маршалкам кароннай канфедэрацыі Станіславам Ледухоўскім. Удзельнічаў у «Нямым» сойме 1717 года як маршалак канфедэратаў Вялікага Княства Літоўскага.

Пасол на сойм 1729 года. Пасля смерці ў 1733 годзе Аўгуста II далучыўся да шляхты, якая выступала за абранне на трон Станіслава Ляшчынскага. У 1734 годзе абраны ашмянскай шляхтай палкоўнікам, удзельнічаў у абвяшчэнні 5 красавіка 1734 года ў Вільні Генеральнай канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага ў падтрымку Ляшчынскага. У 1735 годзе ў выгнанні ў Караляўцы разам з Ляшчынскім, пасля вярнуўся.

Меў значныя маёнткі ў Ашмянскім павеце (Вішнева, Чурлёны, Камаі, Жукаўшчына, Сурвілішкі, Сырэнчаны, Дуброўшчына і інш.).

Пахаваны 8 кастрычніка 1737 года ў касцёле Яна Хрысціцеля ў Камаях.

Сям’я правіць

Быў тройчы жанаты. У першым шлюбе з Тэрэзай з Данілевічаў (? — 10 сакавіка 1723), дачкой Рамана Яна Данілевіча, падкаморыя ашмянскага, і Кацярыны з Пацаў. З ею меў двух сыноў і трох дачок:

У шлюбах з Аляксандрай з Белазораў (? — да ліпеня 1728) і Ганнай Кацярынай з Глямбоцкіх (? — пасля 1740) дзяцей не меў.

Літаратура правіць

  • Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy. Tom I. Województwo wileńskie. XIV—XVIII wiek. / Pod redakcją Andrzeja Rachuby. Opacowali Henryk Lulewicz, Andrzej Rachuba, Przemysław P. Romaniuk przy współpracy Uładzimira Jemialianczyka i Andreja Macuka. Warszawa: DiG, 2004. 764 s.
  • Andrzej Haratym. Sulistrowski Krzysztof Franciszek // PSB. T. XLV/4. Warszawa; Kraków, 2008. S. 487—489.

Спасылкі правіць

  1. Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. WolffСПб.: 1885. — С. 223. — 377 с.