Ксар (араб. قصر‎‎, каср, па-берберску агрэм), берберскі замак — тып умацаванай берберскай вёскі, што складаецца са згуртаваных дамоў, абнесеных агульнай сцяной. Знадворку ксар выглядае як крэпасць. Часта для лягчэйшае абароны ксар будуецца на схіле гары. Адна з асноўных формаў берберскай архітэктуры. Унутры ксара, як правіла, знаходзяцца жылыя пабудовы (горфа), а таксама і грамадскія будынкі — збожжасховішчы, мячэці, лазні, крамы. Будаўнічным матэрыялам для ксара звычайна служыць саман, часам, саман з каменнем.

Ксар Айт-Бен-Хаду

Ксары распаўсюджаныя ў сахарскіх аазісах Магрыба і на паўднёвых схілах Атласа, а больш за ўсё іх — у аазісах даліны ракі Дра ў паўднёва-ўсходнім Марока. Пяць ксараў абвешчаныя ЮНЕСКА аб'ектамі Сусветнай спадчыны — Айт-Бэн-Хаду ў Марока, а таксама Уадана, Шынгеці, Цішыт і Уалат у Маўрытаніі.

Спасылкі правіць