Куангнгай (правінцыя)

Куангнгай (в’етн.: Quảng Ngãi) — правінцыя ў цэнтральнай частцы В’етнама, на ўзбярэжжы Паўднёва-Кітайскага мора. Адміністрацыйны цэнтр правінцыі — горад правінцыйнага падпарадкавання Куангнгай — знаходзіцца за 884 км ад Ханоя і за 835 км ад Хашыміна.

Куангнгай
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Насельніцтва
  • 1 245 650 чал. (2022)[1]
Плошча
Вышыня
над узроўнем мора
770 м
Куангнгай на карце
Код ISO 3166-2 VN-29
Тэлефонны код 055
Паштовыя індэксы 53000–53999[3][4] і 54000–54999[3][4]
Афіцыйны сайт (в’етн.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Правінцыя Куангнгай знаходзіцца практычна на аднолькавым аддаленні ад Ханоя і Хашыміна. На поўначы мяжуе з правінцыяй Куангнам, на поўдні — з Біньдзінь, на ўсходзе — з Зялай і Кантум. Правінцыю атачаюць горы хрыбта Чыангшон.

Падчас вайны ў В’етнаме ў правінцыі знаходзіўся аплот сіл В’етконга. Сусветную вядомасць атрымала масавае забойства ў Сангмі, у выніку якога амерыканцы знішчылі некалькі сотняў мірных жыхароў.

Правінцыя Куангнгай падзяляецца на горад правінцыйнага падпарадкавання і 13 паветаў.

Клімат трапічны мусонны.

Аснова эканомікі — сельская гаспадарка, а таксама найбуйнейшы нафтаперапрацоўчы завод краіны[5].

У правінцыі ёсць марскія пляжы Сах’юнь і Міхэ.

Зноскі

  1. а б в https://www.gso.gov.vn/en/px-web/?pxid=E0201&theme=Population%20and%20Employment
  2. а б https://monre.gov.vn/VanBan/Lists/VanBanChiDao/Attachments/3012/b4.3_Signed.pdf
  3. а б http://postcode.vn/
  4. а б https://mabuuchinh.vn/
  5. Куанг Нгай(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2010. Праверана 4 снежня 2010.