Андрэеўшчынскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Кудаеўскі сельсавет)

Андрэ́еўшчынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Андрэеўшчына.

Андрэеўшчынскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Аршанскі раён
Уключае 8 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Андрэеўшчына
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 487
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Гісторыя правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Кудаеўскі (Салаўянскі) сельсавет у складзе Аршанскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Кудаева. У 1928 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Салаўі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Аршанскім раёне БССР. У 1931 годзе цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Кудаева. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года сельсавет у Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета зноў перанесены ў вёску Салаўі. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Кудаеўскага сельсавета 10 населеных пунктаў[1]. 12 жніўня 1974 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Міцькаўшчына[2]. 15 мая 1984 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Андрэеўшчына, сельсавет перайменаваны ў Андрэеўшчынскі[3]. 27 снежня 1985 года ў склад Высокаўскага сельсавета перададзена вёска Людкаўшчына[4].

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1178 чалавек[5], з іх 89,9 % — беларусы, 8,5 % — рускія, 0,7 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 1487 чалавек[7].

Склад правіць

У склад сельсавета ўваходзяць 8 вёсак: Андрэеўшчына, Вялікая Міцькаўшчына, Анібалева, Берасценава, Міцькаўшчына, Прыдняпроўе, Кудаева, Солаўе.

Зноскі

  1. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 53. — 248 с. — 10 000 экз.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 15 мая 1984 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1984, № 19 (1789).
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 27 снежня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 4 (1846).
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Спасылкі правіць