Куды прапала малпа Маня?
«Куды прапала малпа Маня?» — казка для дзяцей малодшага школьнага ўзросту. Аўтар — Таццяна Сівец.
Куды прапала малпа Маня? : Дэтэктыўнае агенцтва «Брык і Шуся» | |
---|---|
![]() | |
Жанр | Літаратура для дзяцей |
Аўтар | Таццяна Сівец |
Мова арыгінала | беларуская |
Дата першай публікацыі | 2013 |
Выдавецтва | РВУ «Звязда» |
Колькасць старонак | 40 |
Ілюстратар | А. Аракчэева |
Носьбіт | Кніга |
Папярэдні | «Брык і Шуся шукаюць лета» |
ISBN | 978-985-7059-97-3 |
Сюжэт
правіцьНайлепшыя сябры, Брык і Шуся, якія калісьці сустрэліся ў гарадскім парку[1] і пасябравалі, у мінулай гісторыі разам увосень шукалі лета. Гэтым разам яны выпраўляюцца ў заапарк на дэтэктыўнае расследаванне адной заблытанай і цёмнай справы — знікла малпа Маня, ды, апроч таго, нехта распачаў паляванне на яе чырвоныя каралі[2].
Галоўныя героі
правіцьГалоўныя героі кнігі, Брык і Шуся — незвычайныя істоты, якія не маюць канкрэтнага апісання, і хутчэй з'яўляюцца увасабленнем ўсяго добрага, чыстага, што ёсць і ў дзецях, і ў душах дарослых. Па задумцы аўтара чытач павінен убачыць у іх вобразе таго, каго сам захоча ці прыдумае, што пэўным чынам павінна паслужыць развіццю фантазіі дзіцяці.
Шуся, атрымала сваё імя ад таго, што нарадзілася восенню, пад шоргат сухога лісця. Яна маленькая, але вельмі смелая[1]. Брык, трохі старэйшы за Шусю, больш за ўсё на свеце любіць прыгоды і загадкі[3]. Атрымаў сваё імя дзякуючы бабулі самой аўтаркі. Калі нехта падаў, яе бабуля казала: «Брык — і паваліўся».
У першай кнізе Брык і Шуся шукалі, дзе знаходзіцца Краіна вечнага лета. У працягу «Куды прапала малпа Маня?» яны ствараюць дэтэктыўнае агенцтва, і спрабуюць разгадаць, куды з Мінскага заапарка знікла малпа Маня[4].
Узнагароды
правіць- 2013 год — літаратурная прэмія Саюза пісьменнікаў Беларусі «Залаты купідон» у галіне дзіцячай літаратуры[3][5].
Зноскі
- ↑ а б Куды прапала малпа Маня? . Звязда (16 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 17 ліпеня 2014. Праверана 6 верасня 2014.
- ↑ Уладзімір Горынь Тры пытанні, тры адказы // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: РВУ «Звязда», 5 верасня 2014. — В. 4784. — № 35. — С. 5. Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2014.
- ↑ а б Яна Явіч Вітаем, пераможцы! // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: РВУ «Звязда», 5 верасня 2014. — В. 4784. — № 35. — С. 3. Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2014.
- ↑ Ірына Свірко. Гiсторыя з аптымiстычным працягам(недаступная спасылка). Газета «Рэспубліка» (17 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2014. Праверана 23 кастрычнка 2014.
- ↑ Андрэяў В.. Интересная книга достойна награды . Беларусь сегодня (7 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 18 кастрычніка 2014.
Літаратура
правіць- Ірына Свірко. Гiсторыя з аптымiстычным працягам(недаступная спасылка). Газета «Рэспубліка» (17 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2014. Праверана 23 кастрычнка 2014..
- Пятроўская Т. Дэтэктыў. Казачны! // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: РВУ «Звязда», 12 лютага 2016. — В. 4857. — № 6. — С. 11. Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2016.