Ку́келеўшчына[1] (трансліт.: Kukielieŭščyna, руск.: Кукелевщина) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шаршунскага сельсавета.

Вёска
Кукелеўшчына
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Паштовыя індэксы
223048
Аўтамабільны код
5
Кукелеўшчына на карце Беларусі ±
Кукелеўшчына (Беларусь)
Кукелеўшчына
Кукелеўшчына (Мінская вобласць)
Кукелеўшчына

Назва правіць

Назва ад аднаасноўнага балцка-літоўскага імені Кукель, Kukelis. Корань у ім як у сучасным літоўскім прозвішчы Kukas.

У Перапісе войска ВКЛ 1528 г. у рэестры горадзенскіх баяраў згадваецца "Лавринъ Кукелевичъ" (Лаўрын, сын Кукеля).

Побач з Кукелеўшчынай вёска Даўбарова, ад балцка-літоўскага двухасноўнага імя Daubaras.

Таго ж іменнага паходжання і назва былой вёскі Кукелі (каля Такарэўшчыны) тут жа ў наваколлях Радашковічаў, за 25 км ад Кукелеўшчыны. Абедзве назвы могуць быць ад імя адной і той жа асобы.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)

Спасылкі правіць