Культура Капача
Культура Капача існавала на захадзе Мексікі, прадстаўлена археалагічным комплексам ля горада Каліма. Гэта найбольш ранняя з выразна аформленых археалагічных культур Месаамерыкі, датуецца перыядам XX-XII стст. да н. э. Яе адкрыла і першай падрабязна апісала амерыканскі археолаг Ізабэль Трасдэл-Келі (es:Isabel Trusdell-Kelly), якая праводзіла раскопкі ў зоне Калімы ў 1939 г. Падабенства паміж прадметамі дадзенай культуры і керамікай таго ж часавага перыяду, знойдзенай у Эквадоры, дае падставу меркаваць аб больш ранняй сувязі паміж захадам Месаамерыкі і культурамі Андаў.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/83/Capacha.png/250px-Capacha.png)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/07/Vasija_capacha.jpg/150px-Vasija_capacha.jpg)
Геаграфічна рэшткі керамікі тыпу Капача сустракаюцца па ўсім ціхаакіянскім узбярэжжы Мексікі ад горада Сіналоа на поўначы да штату Герэра на поўдні. У асаблівасці важнымі з'яўляюцца пахаванні, якія адкрыў Гордан Экхалм у Гуасаве.