Культурны пласт
Культурны пласт — пласт зямлі на месцы паселішча чалавека, які захоўвае сляды дзейнасці людзей. У залежнасці ад працягласці жыцця людзей у паселішчы і іх дзейнасці, таўшчыня пласта змяняецца ад некалькіх сантыметраў да 30—35 метраў. З мэтай вывучэння слядоў дзейнасці чалавека і аднаўлення па гэтых слядах гісторыі паселішча, археолагі праводзяць раскопкі.
Лічыцца, што магутнасць культурнага пласта прапарцыянальная аб’ёму жыццядзейнасці на плошчах, дзе пласт адклаўся. Культурны пласт распасціраецца ў глыбіню да мацерыка — напластаванняў, якія не нясуць у сабе слядоў жыццядзейнасці чалавека.
Іншыя значэнні
правіць- У пераносным сэнсе — кантэкст культуры якой-небудзь эпохі, часта выкарыстоўваецца ў варыянце «культурны пласт» (напрыклад, «культурны пласт 1960-70-х гадоў»).
Праблемы вывучэння культурных пластоў
правіцьІснуюць метады датыроўкі часу ўзнікнення культурнага слою па радыявугляродным ізатопам і характэрным прадметам (напрыклад прыладам працы, упрыгожванням з пэўнага матэрыялу, маўляў, з жалеза), але гэтыя метады не заўсёды даюць надзейны вынік. Так яшчэ ў 1960-х гадах вучоныя прыйшлі да высновы што «ў мінулым хуткасць утварэння радыеактыўнага вугляроду ў атмасферы была няпастаяннай і што датыроўка прадметаў, якія адносяцца да прыкладна 2000 года да н. э. ці раней, не заслугоўвае даверу»[1]. Таксама магчымае перамяшчэнне артэфактаў у культурным слоі падземнымі жывёламі ці па прычыне натуральных прыродных працэссаў (землятрус і г.д.) стварае праблему датыроўкі і дакладнага вызначэння падзей і фактаў мінулага. Яшчэ адна праблема вывучэння культурных пластоў: «…палеаантрапалогія, археалогія… даюць даныя непасрэдна толькі альбо аб марфалагічным вобліку людзей першабытнага грамадства, альбо аб іх матэрыяльнай культуры і гаспадарцы»[2], ніякіх дакладных звестак аб страражытным грамадстве яны не даюць.
У Беларусі, як і ў іншых краінах свету існуе праблема знішчэння матэрыяльнай культуры старажытнасці «чорнымі капацелямі» — археолагамі-аматарамі, якія шукаюць артэфакты дзеля далейшага продажу апошніх на чорным рынку.
Зноскі
- ↑ Seattle Post-Intelligencer, «Radiocarbon Dating Wrong», January 18, 1976, p. C8
- ↑ Семёнов Ю. О методике реконструкции развития первобытного общества по данным этнографии // Этнография как источник реконструкции истории первобытного общества. — М.: Издательство «Наука». Главная редакция восточной литературы, 1979. — С. 108—125 цыт па: часопіс «Скепсіс»
Літаратура
правіць- Культурный слой // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Спасылкі
правіць- Культурный слой // Росархеолог (руск.) (Праверана 25 мая 2023)