Курганскі сельсавет (Смалявіцкі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Курга́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Курганне.

Курганскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Смалявіцкі раён
Уключае 24 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Курганне
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 727
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 222229
Код аўтам. нумароў 5
Афіцыйны сайт

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Кленнікоўскі (Клініцкі) сельсавет у складзе Смалявіцкага раёна Менскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Кляннік. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Смалявіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 12 лістапада 1957 года ў склад сельсавета з Верхменскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Варанеўшчына, Дабраводка, Заброддзе, Пеліка, Сцепша, Тумель, Туры і Шыпяны), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Курганне, сельсавет перайменаваны ў Курганскі[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Мінскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Смалявіцкага раёна. 28 ліпеня 1966 года ў склад сельсавета перададзены хутар Аслессе, у склад Верхменскага сельсавета перададзены вёскі Пеліка і Шыпяны[2]. 10 лютага 1977 года ў склад сельсавета з Верхменскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (вёскі Алесіна, Верхмень, Ворат, Дуброва, Пеліка, Старая Дуброва, Студзёнка і Шыпяны)[3]. 23 сакавіка 1987 года ў склад Пекалінскага сельсавета перададзена вёска Ворат[4]. У 2005 годзе скасаваны хутары Аслессе, Разедзі і Шчуркі. 5 сакавіка 2008 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Алесіна[5], 28 кастрычніка 2013 года вернуты ў вёску Курганне[6].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1800 чалавек[7], з іх 92,1 % — беларусы, 5,0 % — рускія, 1,0 % — украінцы, 0,8 % — армяне, 0,6 % — палякі[8]; паводле перапісу 2019 года — 1727 чалавек[9].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 1.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 ліпеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 26 (1146).
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 лютага 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 9 (1527).
  4. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  5. Решение Смолевичского районного Совета депутатов от 5 марта 2008 г. № 66 О преобразовании некоторых сельских населенных пунктов в агрогородки(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 кастрычніка 2021. Праверана 22 кастрычніка 2021.
  6. Решение Смолевичского районного Совета депутатов от 28 октября 2013 г. № 174 О переносе административных центров сельсоветов Смолевичского района
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.