Курода Кіятака
Курода Кіятака (黒田 清隆, Kuroda Kiyotaka, 16 кастрычніка 1840 — 25 жніўня 1900) — 2-і прэм'ер-міністр Японіі (з 30 красавіка 1888 па 25 кастрычніка 1889).
Курода Кіятака 黒田 清隆, Kuroda Kiyotaka | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
1888 — 1889 | ||
Партыя | ||
Дзейнасць | палітык, самурай | |
Нараджэнне | 16 кастрычніка 1840 | |
Смерць | 23 жніўня 1900[1] (59 гадоў) | |
Ваенная служба | ||
Званне | генерал-лейтэнант | |
Бітвы | ||
Аўтограф | ![]() | |
Узнагароды | ||
БіяграфіяПравіць
Прымаў актыўны ўдзел у праграме ўрада па засяленні вострава Хакайда. Ён пражыў там з 1870 па 1882 год, перыядычна прыязджаючы ў Токіа для справаздачы перад урадам. У 1878 годзе, пасля смерці Акуба Тасіміты, ён стаў лідарам клана Сацума. Незадоўга да таго, як ён пакінуў свой пост на Хакайда, яго абвінавацілі ў продажы дзяржаўнай уласнасці.
У 1888 годзе ён становіцца прэм’ер-міністрам і займаецца прыняццем канстытуцыі Мэйдзі. Аднак у наступным годзе ён быў вымушаны пакінуць гэты пост, пасля таго, як зрабіў некалькі грубых памылак пры заключэнні гандлёвых дагавароў. Пазней ён становіцца гэнро, міністрам камунікацый і старшынёй тайнага савета.
Зноскі
- ↑ Kuroda Kiyotaka // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.