Куршэнай

горад у Літве

Куршэнай (літ.: Kuršėnai, традыцыйная беларуская назва — Курша́ны) — горад у паўночнай Літве, у Шаўляйскім павеце. Колькасць насельніцтва налічвае каля 14,1 тыс. чалавек. Горад знаходзіцца за 23 км ад Шаўляя. Куршэнай адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Жамойць. Праз горад цячэ рака Вянта. Злучаны аўтамабільнымі дарогамі з Шаўляем, Палангай, Мажэйкеем. Праз Куршэнай праходзяць дзве чыгуначныя лініі: Шаўляй — Крацінга і Шаўляй — Мажэйкей.

Горад
Куршэнай
літ.: Kuršėnai
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Павет
Раён
Каардынаты
Горад з
Плошча
  • 1 200 км²
Вышыня цэнтра
105 м і 109 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 10 651 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
841
Паштовыя індэксы
81001
Афіцыйны сайт
kursenai.lt (літ.)
Куршэнай на карце Літвы
Куршэнай (Літва)
Куршэнай

Гісторыя

правіць

Упершыню паселішча ўзгадваецца ў XVI стагоддзі, калі тут размяшчаўся двор вялікіх князёў літоўскіх. У 1523 годзе тут быў пабудаваны першы драўляны касцёл. У 1564 годзе вялікі князь Жыгімонт Аўгуст падараваў Куршаны Зяновічам, але потым яны перайшлі ва ўласнасць Пацаў, якія прадалі Куршаны Грушэўскім. Грушэўскія валодалі Куршанамі да Другой сусветнай вайны. Апошні ўладар быў забіты гітлераўцамі ў Майданаку. Пасля падзелу Рэчы Паспалітай Куршаны трапілі ў склад Расійскай імперыі. Хуткае развіццё паселішча пачалося ў XIX стагоддзі, калі праз Куршаны прайшла Лібава-Роменская чыгунка.

У 1920 годзе Куршаны ўвайшлі ў склад Літоўскай Рэспублікі, але ў 1940 годзе апынуліся ў складзе СССР. Статус горада Куршэнай атрымаў у 1947 годзе, а з 1962 года стаў раённым цэнтрам.

Гістарычна Куршэнай ніколі не валодаў гербам, сучасны герб быў зацверджаны 24 кастрычніка 1994 года.

Спасылкі

правіць
  1. Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.