Мажэйкей
Мажэйкей (літ.: Mažeikiai, жам. Mažeikē; беларуская назва — Мажэ́йкі[3]) — горад у паўночна-заходняй Літве, на рацэ Вэнта, каля мяжы з Латвіяй. Адміністрацыйны цэнтр Мажэйкейскага раёна, які ўваходзіць у склад Цяльшэйскага павета.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьУпершыню горад ўпамінаецца ў 1335 годзе. У хроніцы Лівонскага ордэна гаворыцца аб паходзе ордэнскага войска, у час якога былі разрабаваныя землі князя Мажэйкі. Мажэйкі былі невялікім пагранічным сялом, пакуль канчаткова не адышлі Вялікаму Княству Літоўскаму ў 1529 годзе ў выніку пагаднення з Лівоніяй.
Горад пачаў хутка развівацца ў 1869 годзе, калі праз яго прайшла галіна чыгункі Вільня — Лібава. У 1893 годзе было 13 крам і 5 бровараў. У 1894 годзе тут была пабудаваная праваслаўная царква, у 1902 годзе каталіцкі касцёл, а ў 1906 — лютэранская кірха. У 1899 годзе памешчык Постнікаў назваў пасёлак чыгуначнай станцыі Мураўёва, у гонар душыцеля паўстання 1863 года Міхаіла Мураўёва, але вёска Мажэйкі месцілася побач.
З 1918 года ў складзе незалежнай Літвы, да 1921 года працягваліся спрэчкі з Латвіяй. У 1924 годзе Мажэйкі атрымамі статус горада.
Сучасныя Мажэйкі ёсць прамысловым цэнтрам Паўночнай Літвы, тут знаходзіцца нафтапераапрацоўчае прадпрыемства «Mažeikių Nafta».
Насельніцтва
правіць
|
Гарады-пабрацімы
правіцьВядомыя асобы
правіць- Гедрэ Паўгайтэ (нар. 1990) — літоўская баскетбалістка.
Крыніцы
правіць- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
- ↑ а б в http://www.post.lt/lt/index.html?id=222#2
- ↑ Спрогіс І. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столѣтия: составленный по 40 актовым книгам Россиенскаго земскаго суда Архивариусом Виленскаго Центральнаго Архива древних актовых книг - губерний Виленской, Ковенской, Гродненской и Минской. — 1888. — С. 192. — 390 с.
- ↑ http://db1.stat.gov.lt/statbank/selectvarval/saveselections.asp?MainTable=M3010210&PLanguage=0&TableStyle=&Buttons=&PXSId=3239&IQY=&TC=&ST=ST&rvar0=&rvar1=&rvar2=&rvar3=&rvar4=&rvar5=&rvar6=&rvar7=&rvar8=&rvar9=&rvar10=&rvar11=&rvar12=&rvar13=&rvar14=
- ↑ http://www.stat.gov.lt/uploads/docs/Population_by_age2010.xls
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 2 чэрвеня 2019.
- ↑ а б в Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.
- ↑ https://finance.smr.gov.ua/posts/novivi/mazheykyay-litovska-respublika
- ↑ https://finance.smr.gov.ua/70-mista-partneri
Літаратура
правіць- Możejki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska (польск.). — Warszawa, 1902. — S. 359.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мажэйкей