Кустынская сядзіба
Кустынская сядзіба — колішняя сядзіба ў в. Кустын Брэсцкага раёна.
Славутасць | |
Кустынская сядзіба | |
---|---|
52°16′25″ пн. ш. 23°29′56″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Гісторыя
правіцьСядзіба вядома з дакументаў XVI ст. паводле рэвізіі Берасцейскай эканоміі ў 1566 г. Маёнтак на той час належаў роду Крупіцкіх. У 1528 г. Скірвін Крупіцкі пабудаваў у мястэчку Велянова касцёл. З таго ж дакумента вядома, што наступны ўладальнік м. Кустынь Ян Станіслававіч Крупіцкі ў 1567 г. даў для берасцейскай харугвы 7 ратнікаў. У пачатку XVII ст. вёску набыў Геранім Лышчынскі, бацька Казіміра Лышчынскага, беларускага асветніка і філосафа-атэіста. Праз 100 гадоў у Кустынскім маёнтку гаспадарыў памешчык Хржаноўскі — фундатар і арганізатар будаўніцтва тут драўлянай праваслаўнай царквы (1739). У XIX — 1-й палове XX ст. гаспадарамі сядзібна-паркавага ансамбля былі Міхаіл Ігнатовіч і Зянон Ізбіцкі, а апошнімі ўладальнікамі Кустыні былі Бабінскія і Ігнацейкі[1].
Да Другой сусветнай вайны ў Кустыні існавалі палац і парк. Ансамбль меў эклектычныя рысы, характэрныя для шэрагу сядзіб таго часу[1].
У сучасны момант на месцы палацава-паркавага ансамбля размешчана жывёлагадоўчая ферма. Парк захаваўся ў выглядзе асобнага фрагмента, які пасля добраўпарадкавання мае перспектыву аднаўлення і выкарыстання[1].
Крыніцы
правіць- ↑ а б в Несцярчук 2002, с. 48—49.
Літаратура
правіць- Кустынь // Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х — XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы) / Л. М. Несцярчук. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — С. 48—49. — 336 с. — ISBN 985-6302-37-4.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Кустынская сядзіба на сайце Глобус Беларусі (руск.)