Кутулік
пасёлак у Іркуцкай вобласці Расіі
Кутулік[2] (руск.: Кутули́к, ад бур. хутулэг — нізкі, невысокі перавал) — пасёлак у Іркуцкай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Аларскага раёна.
Пасёлак
Кутулік
| ||||||||||||||||
Адзін з найстарэйшых населеных пунктаў Прыангар’я. Узнік у першай трэці XVIII стагоддзя як паштовая станцыя на Маскоўскім гасцінцы.
Эканоміка
правіцьУ пасёлку размешчаны прадпрыемствы РЭС і ЗАТ «Аграпрамэнерга», якое ажыццяўляюць перадачу і размеркаванне электраэнергіі па Аларскаму раёну, а таксама дзейсныя на тэрыторыі раёна ДУДЭП і філіял ААТ «ДБК 156». У пасёлку працуе малакапрыёмнае прадпрыемства на базе былога маслазавода.