Кхон (лаос.: ຂກົກນເກະ ຜກະ ຜເກະງ) — каскад вадаспадаў і парогаў на рацэ Меконг у Лаосе. Знаходзіцца ў лаоскай правінцыі Цямпасак паблізу гарадка Кхон, непадалёк ад мяжы з Камбоджай. Буйнейшы вадаспад Азіі. Самы шырокі вадаспад у свеце.

Кхон
lo/ຂກົກນເກະ ຜກະ ຜເກະງ

Вадаспады Кхон
Каардынаты: 13°56′53″ пн. ш. 105°56′26″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне  Лаос
Рака Меконг
Вышыня 21 м
Шырыня 10000 м
physical
Кхон
Кхон
Катэгорыя на Вікісховішчы

Вадаспады Кхон ўяўляюць сабой каскад агульнай даўжынёй 9,7 км і вышынёй 21 м. А вось шырыню вадаспады Кхон маюць неймаверную — амаль 10 км разам з астравамі, што робіць іх самымі шырокімі вадаспадамі ў свеце. Таксама Кхон супернічае з афрыканскай Баёмай па паказчыку расходу вады — каля 11 000 м³/с у сярэднім, 49 000 м³/с — рэкордна зафіксаваны.

Вадаспады каскада раздзелены мноствам выспачак, што дало мясцовым жыхарам нагоду назваць гэтую частку цячэння Меконга «зямлёй 4000 астравоў».

Вадаспады з’яўляюцца адзінай і непапраўнай прыроднай прычынай таго, што паміж ніжнім і сярэднім цячэннем Меконга не існуе судаходнай сувязі. У канцы XIX стагоддзя французскія каланізатары спрабавалі ліквідаваць вадаспады, але ў іх нічога не атрымалася.