Лаоская мова
Лаоская мова (ພາສາລາວ) — адна з тайскіх моў (паўднёва-заходняя падгрупа).
Лаоская мова | |
---|---|
Саманазва | ພາສາລາວ [pʰáːsǎːláːw] |
Краіны | Лаос, Тайланд, ЗША, Францыя, Канада, Кітай, Аўстралія |
Афіцыйны статус | Лаос |
Агульная колькасць носьбітаў |
3,5 млн — уласна лаоская; 23,5 млн — уключаючы ісанскія дыялекты |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
|
Пісьменнасць | лаа, тхам, тайская пісьменнасць |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | лао 375 |
ISO 639-1 | lo |
ISO 639-2 | lao |
ISO 639-3 | lao |
WALS | lao |
Ethnologue | lao |
ABS ASCL | 6401 |
IETF | lo |
Glottolog | laoo1244 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Мова народа лао, дзяржаўная мова Лаоса. Пашырана таксама на паўночным усходзе Тайланда. Некалькі дзесяткаў блізкіх дыялектаў і гаворак. У Лаосе гаворкі і дыялекты складаюць 3 групы: цэнтральную, паўночную, паўднёвую. У аснове літаратурнай мовы в'енцьянскі дыялект.
Лаоская мова — танальная (5—7 тонаў у розных дыялектах), у аснове — монасілабічная (спрадвечная лексіка аднаскладовая). Ізаляваная мова, граматычныя катэгорыі выражаюцца пераважна аналітычна, парадак слоў фіхсаваны. Асноўная частка лексікі агульная з тайскімі мовамі, шмат запазычанняў з палі і санскрыту.
Найбольш раннія помнікі XV ст. (пераважна эпіграфічныя). Два асноўныя віды пісьменнасці: цывільнае пісьмо «туа лао» (асноўны сродак фіксавання мовы) і «туа тхам» (духоўнае пісьмо для запісу рэлігійных тэкстаў); абодва паўднёваіндыйскага паходжання. Найболш раннія з вядомых літаратурных помніхаў — «Прынц Хунг» (XV—XVI ст.).
Літаратура
правіць- Лаоская мова // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Спасылкі
правіць- Abcd Laos — алфавіт і граматыка лаоскай мовы на blogspot.com
- SEAsite Laos Архівавана 30 кастрычніка 2011.