Кыргызскі нацыянальны ўніверсітэт імя Жусупа Баласагына

універсітэт у Бішкеку

Кыргызскі нацыянальны ўніверсітэт імя Жусупа Баласагына (кірг.: Жусуп Баласагын атындагы Кыргыз Улуттук Университети) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова Кыргызскай Рэспублікі, найстарэйшая і найбуйнейшая вышэйшая навучальная ўстанова рэспублікі. Размешчана ў Бішкеку. Навучальная ўстанова створана 25 кастрычніка 1925 года. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1982).

Кыргызскі нацыянальны ўніверсітэт імя Жусупа Баласагына
Заснаваны 1925
Студэнты 22 000
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Сайт knu.kg/ru/ (руск.)(кірг.)
  • З 25 кастрычніка 1925 года як Кыргызскі інстытут асветы.
  • У 1928 годзе пераўтворана ў Кыргызскі цэнтральны педагагічны тэхнікум.
  • З 1932 года — Кыргызскі педагагічны інстытут імя М. В. Фрунзэ.
  • З 1951 года — Кыргызскі дзяржаўны ўніверсітэт.
  • З 1972 года — Кыргызскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. 50-годдзя СССР.
  • З 1993 года — Кыргызскі дзяржаўны нацыянальны ўніверсітэт.
  • З 2002 года — Кыргызскі нацыянальны ўніверсітэт імя Жусупа Баласагына.