Кэмпбел (востраў)

Кэмпбел (англ.: Campbell), таксама Іхупуку (маары: Ihupuku) — востраў на паўднёвым захадзе Ціхага акіяна, самы вялікі ў групе астравоў з той жа назвай. Уваходзіць у склад Новай Зеландыі. Агульная плошча — 112,68 км². Сталага насельніцтва няма.

Кэмпбел
англ. Campbell, маары Ihupuku
Campbell Island Landscape.jpg
Рачная даліна
Характарыстыкі
Плошча112,68 км²
Насельніцтва0 чал.
Размяшчэнне
52°33′38″ пд. ш. 169°06′59″ у. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Кэмпбел (востраў) (Ціхі акіян)
Кэмпбел
Кэмпбел
Лагатып Вікісховішча Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы
Карта

Адкрыты ў 1810 г. аўстралійскімі паляўнічымі на ластаногіх. З 1954 г. мае запаведны статус. У 1998 г. разам з іншымі новазеландскімі субантарктычнымі тэрыторыямі трапіў ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Мае вулканічнае паходжанне. Рэльеф гарысты. Найвышэйшая кропка гара Хоні (564 м) знаходзіцца на паўднёва-заходняй ускраіне. Шмат рэк і ручаёў.

Клімат субантарктычны вільготны. Сярэдняя тэмпература студзеня 7,1 — 12,1° C, ліпеня 3 — 6,9° C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў 1329 мм.

Багатая флора, сярод якой асабліва вылучаюцца зараснікі гіганцкай травы. Фаўна прадстаўлена пераважна марскімі птушкамі і ластаногімі.

СпасылкіПравіць

  Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 877
рус.англ.фр.