Кэмрын Роджэрс
Кэмрын Роджэрс (англ.: Camryn Rogers; нар. 7 чэрвеня 1999 г., Рычманд, Брытанская Калумбія) — канадская лёгкаатлетка, якая спецыялізуецца ў кіданні молата. Чэмпіёнка свету 2023 года, прызёр чэмпіянату свету 2022 года, пераможца Гульняў Садружнасці 2022 года. Удзельніца летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа.
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | кіданне молата[d] |
Нарадзілася |
7 чэрвеня 1999[1][2] (25 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
IAAF | 14607142 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кар'ера
правіцьРоджэрс нарадзілася і вырасла ў Рычмандзе, Брытанская Калумбія. Пасля разводу бацькоў, калі ёй было тры гады, яна засталася з маці - Шэры Роджэрс, цырульнік.
У 2019 годзе прыняла ўдзел у Панамерыканскіх гульнях, якія адбыліся ў Перу. З вынікам 66,09 метраў яна стала шостай у кіданні молата.
На летніх Алімпійскіх гульнях у Токіа, у жніўні 2021 года, Роджэрс кваліфікавалася ў фінал і з вынікам 74,35 метра заняла выніковае пятае месца.
Канадка прадстаўляла сваю краіну на чэмпіянаце свету 2022 года ў Юджыне. З вынікам 75,52 метраў яна змагла заваяваць сярэбраны медаль. На Гульнях Садружнасці ў Бірмінгеме яна заваявала золата, кінуўшы снарад на 74,08 метра.
У 2023 годзе на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў Будапешце Кэмрын выйграла золата ў кіданні молата з вынікам 77,22 метра.
Зноскі
- ↑ World Athletics database Праверана 4 ліпеня 2019.
- ↑ Camryn Rogers // World Athletics database
- ↑ а б https://olympics.com/tokyo-2020/olympic-games/en/results/athletics/athlete-profile-n1432632-rogers-camryn.htm