Востраў Кэт (англ.: Cat Island) — адзін з астравоў цэнтральных Багам. Востраў Кэт — адзін з 32 раёнаў Багамскіх Астравоў. Адміністрацыйны цэнтр — горад Артурс-Таўн. Плошча раёна — 388 км². Насельніцтва — 1503 чалавек (2010).

Востраў Кэт
англ. Cat Island
Характарыстыкі
Плошча388 км²
Насельніцтва1 503 чал. (2010)
Шчыльнасць насельніцтва3,87 чал./км²
Размяшчэнне
24°18′41″ пн. ш. 75°25′23″ з. д.HGЯO
АкваторыяКарыбскае мора
Краіна
Раёнвостраў Кэт
Кэт (Багамскія Астравы)
Востраў Кэт
Востраў Кэт
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

На востраве знаходзіцца самы высокі пункт Багамскіх Астравоў. Гара Алвернія ўзвышаецца на 63 м (206 футаў), на самай вяршыні знаходзіцца кляштар Хермітэйдж.

Асноўныя населеныя пункты: Артурс-Таўн, Арандж-Крык і Порт-Хау.

Гісторыя правіць

Да выяўлення пісьмовых справаздач лічылася, што востраў Кэт — гэта Гуанахані, першы востраў, якога дасягнуў Хрыстафор Калумб пры адкрыцці Амерыкі.

Першымі еўрапейскімі пасяленцамі былі лаялісты, якія, ратуючыся ад Амерыканскай рэвалюцыі, высадзіліся на востраве ў 1783 годзе. Магчыма, востраў быў названы ў гонар пірата Артура Ката (англ.: Arthur Catt), або назва можа мець дачыненне да кошак сямействы каціных, мноства якіх некалі вадзілася там.

Гістарычна склалася так, што аснову дабрабыту вострава заклалі баваўняныя плантацыі, але асноўны лад жыцця жыхароў вострава Кэт — падсечна-агнявое земляробства. Рэнтабельнай культурай з'яўляецца кара дрэва каскарыль (англ.: cascarilla), якую збіраюць і адпраўляюць у Італію, дзе яна ўжываецца ў вытворчасці лекавых сродкаў, парфуму і Кампары.

Спасылкі правіць