Кіеўскі нацыянальны эканамічны ўніверсітэт імя Вадзіма Гэцьмана
Кіеўскі нацыянальны эканамічны ўніверсітэт імя Вадзіма Гэцьмана — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова эканамічнага профіля са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, якая размешчана ў горадзе Кіеве.
Кіеўскі нацыянальны эканамічны ўніверсітэт імя Вадзіма Гэцьмана | |
---|---|
Київський національний економічний університет імені Вадима Гетьмана | |
Арыгінальная назва | Київський національний економічний університет імені Вадима Гетьмана |
Міжнародная назва | Kyiv National Economic University named after Vadym Hetman |
Заснаваны | 1906 |
Тып | профільная ВНУ |
Рэктар | Дзмітрый Рыгоравіч Лук’яненка |
Студэнты | 20 000 |
Дактары | 100 |
Прафесары | 100 |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Юрыдычны адрас |
пр-т Перамогі 54/1, 03057 Кіеў, Украіна |
Сайт | kneu.edu.ua |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіць- 1906 — Кіеўскія вышэйшыя камерцыйныя курсы
- 1908 — Кіеўскі камерцыйны інстытут
- 1920 — Кіеўскі інстытут народнай гаспадаркі
- 1934 — Кіеўскі фінансава-эканамічны інстытут
- 1960 — Кіеўскі інстытут народнай гаспадаркі
- 1992 — Кіеўскі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт
- 1997 — Кіеўскі нацыянальны эканамічны ўніверсітэт
- 2005 — Кіеўскі нацыянальны эканамічны ўніверсітэт імя Вадзіма Гэцьмана
Агульная характарыстыка
правіцьКіеўскі нацыянальны эканамічны ўніверсітэт сёння — найбуйнейшая ва Украіне эканамічная вышэйшая навучальная ўстанова, прызнаны цэнтр падрыхтоўкі эканамістаў, менеджэраў і прававедаў.
Для ажыццяўлення адукацыйнай і навуковай дзейнасці ўніверсітэт валодае адпаведнай матэрыяльна-тэхнічнай базай. Плошча ўсіх памяшканняў універсітэта складае 119 тыс. м² або 9,4 м² у разліку на аднаго студэнта. Агульная плошча аўдытарнага фонду складае 14 тыс. м². Універсітэт мае таксама спартыўныя залы плошчай 6,7 тыс. м², а таксама ўласны стадыён. У структуры бібліятэкі 7 абанементаў і 14 чытальных залаў. Агульная плошча сталовых, буфетаў, інтэрнатаў, прафілакторыяў, спартыўных збудаванняў складае 57 тыс. м², у тым ліку шасці інтэрнатаў − 42,5 тыс. м².
Прыём ва ўніверсітэт па розным адукацыйна-кваліфікацыйным узроўням ажыццяўляецца за кошт сродкаў дзяржаўнага бюджэту Украіны і мясцовых бюджэтаў, а таксама на кантрактнай аснове за сродкі юрыдычных і фізічных асоб.
Структура
правіць- Факультэт міжнароднай эканомікі і менеджменту
- Факультэт маркетынгу
- Факультэт упраўлення персаналам, сацыялогіі і псіхалогіі
- Факультэт уліку і падатковага менеджменту
- Факультэт фінансаў
- Факультэт эканомікі і кіравання
- Юрыдычны інстытут
- Інстытут інфармацыйных тэхналогій у эканоміцы
- Інстытут дыстанцыйнай адукацыі
- Крыварожскі эканамічны інстытут
- Крымскі эканамічны інстытут
- Прафесійны эканамічны каледж
- Каледж інфармацыйных сістэм і тэхналогій
- Роменскі каледж
Спасылкі
правіць- ↑ GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.