Каўбаса
Каўбаса, таксама Кілбаса — харчовы прадукт, від каўбасных вырабаў, уяўляе сабой мясны фарш у даўгаватай абалонцы. Можа ўтрымліваць адзін або некалькі відаў мяса. Элемент еўрапейскай, таксама беларускай, кухань.
Віды каўбасПравіць
Вараныя каўбасыПравіць
Вырабляюцца з прасоленага фаршу. Іх вараць пры тэмпературы каля 80 градусаў. Вараныя каўбасы могуць утрымліваць вялікую колькасць соі, а могуць быць і вегетарыянскімі з сояй або сейтанам замест мяса. З-за ўтрымання вялікай колькасці вады доўга не захоўваюцца.
Вараныя каўбасы ўтрымліваюць 10-15% бялку, 20-30% тлушчу, энергетычная каштоўнасць - 220-310 ккал на 100 г.
Варана-вэнджаныя каўбасыПравіць
Спачатку вараць, а потым падвяргаюць вэнджанню. Утрымоўваюць больш спецый, чым вараныя каўбасы. У адрозненне ад вараных каўбас (у якіх фарш ўяўляе аднастайную масу) варана-вэнджаныя каўбасы могуць складацца з дробных кавалачкаў пэўнага памеру. У якасці дадаткаў выкарыстоўваюцца малако, вяршкі, мука, сала і крухмал.
Варана-вэнджаныя каўбасы ўтрымліваюць 10-17% бялку, 30-40% тлушчаў, іх энергетычная каштоўнасць - 350-410 ккал на 100 г, а тэрмін захоўвання ў халадзільніку - не больш за 15 сутак.
ЛітаратураПравіць
- Eleonora Trojan, Julian Piotrowski, Tradycyjne wędzenie AA Publishing. ISBN 978-83-61060-30-7