Кілішак
Кілі́шак[1] — звычайна шкляны або крышталёвы посуд для спіртовых напояў. У залежнасці ад напою кілішкі бываюць:
- гарэлкавы. Выкарыстоўваецца для горкіх настоек і налівак, гарэлкі. Ёмістасць — 50см³. Галоўнае адрозненне ад чаркі — наяўнасць ножкі.[2]
- мадэрны. Выкарыстоўваецца для мацаваных (мадэра, херас, партвейн) і дэсертных (мускат, кагор і інш.) вінаў. Ёмістасць — 75см³.
- рэйнвейны. Выкарыстоўваецца для белых сухіх і паўсухіх вінаў. Ёмістасць — 100—150см³. На высокай ножцы, часцей каляровы.
- лафітны. Выкарыстоўваецца для чырвоных сталовых вінаў. Ёмістасць — 100—125см³.
- каньячны. Выкарыстоўваецца для каньяку. Ёмістасць — ад 75 да 250см³.
- лікёрны. Выкарыстоўваецца для лікёру. Ёмістасць — 25-30см³. На высокай ножцы, каляровы.
- кактэйльны. Выкарыстоўваецца для моцных кактэйляў. Ёмістасць — 125—150см³. На нізкай ножцы.
- келіх для шампанскага. Ёмістасць — 125—150см³
- інгалярар-цюльпан. Выкарыстоўваецца для каньяку за кававым сталом або ў барах. Ёмістасць — 100—125см³ Пашыраецца дадолу і звужанай формы, на нізкай ножцы.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Напісанне Кілішак у адпаведнасці з Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.289.
- ↑ Клышка А. Гаворым і чытаем па-беларуску: Самавучыцель беларускай мовы Архівавана 21 лютага 2009. // Маладосць , 1991, № 1—7.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кілішак