Кактэйль
Кактэ́йль (англ.: cocktail - літаральна "пеўнеў хвост"[1]) — напой, які атрымоўваюць пры змешваньні некалькіх вадкасцяў. Кактэйлі бываюць алкагольныя, якія ў якасці аднаго з інгрэдыентаў змяшчаюць алкагольныя напоі, і безалкагольныя.
Алькагольныя кактэйлі звычайна робяць на аснове джына, віскі ці рома, апошнім часам набіраюць папулярнасьць кактэйлі на аснове гарэлкі і тэкілы. Акрамя гэтага ў якасці інгрэдыентаў выкарыстоўваюць розныя лікёры, мёд, малако і іншыя напоі.
КрыніцыПравіць
Зноскі
- ↑ Тлумачэнне і напісанне ў адпаведнасці са слоўнікам іншамоўных слоў у 2-х тамах., Мн., 1999, Т.1, С.561
Вонкавыя спасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кактэйль